У Празе знойдзены невядомыя раней фрагменты Бібліі Скарыны

Даследчык з Бярозы Сяргей Кнырэвіч, які працяглы час жыве ў Чэхіі, падзяліўся цікавай архіўнай знаходкай у суполцы «Францыск Скарына і 500-годдзе беларускага кнігадрукавання», паведамляе bellit.info.


Frahmienty Biblii Skaryny

«Сёння ў Празе ўдалося знайсці 14 двухаркушавых (4-старонкавых) фрагментаў пражскай кнігі БЫЦЦЯ. Гаворка ідзе аб 5-м сшытку (аркушы ЛЕ, ЛS, ЛЗ, ЛИ), г.зн. гэта поўны друкаваны аркуш. Паўсшытак складаецца з двух несфальцаваных двухаркушаў (ЛЕ-ЛЕадв-ЛИ-ЛИадв і ЛS-ЛSадв-ЛЗадв-ЛЗ). Абодва двухаркушы ў сямі экзэмплярах. Аркушы знойдзеныя ў вокладцы невядомай кнігі», — напісаў Сяргей Кнырэвіч.

Frahmienty Biblii Skaryny

Даследчык адзначае, што фрагменты нідзе ў палеанталагічнай літаратуры не апісаны.

«Цяпер вызначана новая задача — пошук кнігі, у якой былі знойдзены гэтыя фрагменты, і ўладальніка гэтай кнігі або майстра, які вырабіў вокладку кнігі», — дадаў Сяргей Кнырэвіч.

Frahmienty Biblii Skaryny

Frahmienty Biblii Skaryny

Чытайце яшчэ: 

Вярніце, гэта наша. 5 каштоўнасьцяў, якія забралі зь Беларусі