Фестываль Post Scriptum. Хто пераможа?

06.03.2015 Мастацтва
Запрашаем Вас прыняць удзел ва ўрачыстым падвядзенні вынікаў конкурсу, які праводзіцца ў межах фестывалю аўтарскай паштоўкі “Post Scriptum”. Мерапрыемства пачнецца а 17 гадзіне 7 сакавіка ў Музеі гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4).

У праграме прамовы арганізатараў, уручэнне прызоў, выступы музыкаў.