Выйшла калекцыя гадзіннікаў аб міфах і легендах Беларусі

У брэнда HVILINA выйшла лімітаваная калекцыя гадзіннікаў Star Chronicle пра міфы і легенды Беларусі пра Сонца і Месяц. Рэдкі матэрыял аб старажытных паданнях дапамагла сабраць экс-супрацоўніца Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Ірына Клімковіч.


Hadzinnik

У якасці візуальнай выявы Месяца і Сонца на цыферблаце дызайнеры HVILINA распрацавалі стылізацыю арыгінальнага герба Францыска Скарыны XVI стагоддзя, а дэкор задняга вечка гадзінніка выкананы ў выглядзе батлейкі.

Hadzinnik

Hadzinnik

Паводле аднаго са старажытных міфаў, вядомаму як «Нябесная сям’я», або «Нябеснае вяселле», Сонца і Месяц паўстаюць ідэальнай шлюбнай парай, а зоркі — іх дзеці.

Серыя прадстаўлена мужчынскімі механічнымі і жаночымі кварцавымі мадэлямі. Кошт па перадзамове — ад 169 да 341 еўра (у залежнасці ад колеру мадэлі).

Hadzinnik

Hadzinnik