Нядаўна стала вядома, што ў Беларусі забаронены продаж рамана Оруэла «1984». Копію адпаведнага распараджэння мае выданне, прызнанае ў Беларусі экстрэмісцкім. На гэтую забарону адрэагавала вядомая беларуская пісьменніца і педагог Ганна Севярынец.
Фота Дзіны Ярмоленка
«Надзвычай урадлівую ніву для бліскучых перамог на ідэалагічным фронце намацалі нашыя пільныя суграмадзяне.
Забараніць «1984» Оруэла — гэта ж кропля ў моры!
Тут трэба ведаць, што Оруэл моцна скарыстаўся раманам Замяціна «Мы», якк па мне — дык проста сплагіяціў:) Гэта я маўчу пра «Скотны двор». А калі ўжо глядзець у корань праблемы, дык, напрыклад, нават аповесць Пушкіна «Дуброўскі» не без граху: там у нас беларускі шляхціц Дуброўскі (у арыгінале — Астроўскі) паўстае супраць несправядлівага суда і самадурства, стварае экстрэмісцкае фарміраванне і пакушаецца на тэрарызм.
Кніга (фактычна любая) — лепшы падарунак для тых, хто хоча сабе зорачак на пагоны.
Можна забараняць усе».