У Беларусі пачаўся кававы Gastrofest. Дзе папіць смачнай кавы і танна перакусіць?

03.02.2022 Афіша

Gastrofest — гэта серыя гастранамічных фестываляў, якая прыйдзецца па душы ўсім аматарам смачнай ежы і якасных напояў. Ва ўсіх фестываляў розная тэма, але адна механіка. Установы прапануюць свае лепшыя сэты па фіксаванай цане ў пэўны адрэзак часу.


000.jpg

Фэст пройдзе з 3-па 20-е лютага ў некалькіх гарадах краіны: Мінску, Гомелі, Брэсце і Гродне. Пералічым некалькі кавярняў, а з поўным спісам удзельнікаў вы можаце азнаёміцца на сайце гастрафэсту.

У Мінску, напрыклад, можна наведаць арт-кавярню «Белы чамадан», каб выпіць каву раф «Ведзьмін вір» і заесці дэсертам — трайфлам «Вішнёвы сад».

001.jpg

У Гомелі можна зайсці ў «The Cler», каб пачаставацца двайным залатым рафам і абраць сабе любы эклер у кавярні.

001.jpg

У Брэсце можна завітаць у кавярню «Таполі», каб выпіць батч брю і пакаштаваць вафлю з крэмам з рыкоты і дадаткам з карамелі і журавін.

001.jpg

Горадня вабіць кавярняй «Джэзва», дзе можна пачаставацца капучына з горкім шакаладам і вішняй, а на дэсерт узяць смарагдавы рулет з малінавым кулі, крэм-чызам і вяршкамі.

001.jpg

У сталіцы ўсе сэты каштуюць па 9 рублей, у абласных цэнтрах па 8.