Прэм’ера фільма адбылася 27 ліпеня — у Дзень незалежнасці Беларусі, за якую ўсё жыццё змагаўся Міраслаў Лазоўскі.
Міраслаў Лазоўскі. Фота: "Новы час"
«Беларусь — у сэрцы, у думках, ва ўчынках. Усё жыццё. Так было і з Міраславам Лазоўскім. Да свайго апошняга ўздыху, які здарыўся 16 траўня 2023 года ў Бахмуце. Але Генерал Мыш, як яго называлі пабрацімы, аказаўся там, каб абараняць не толькі Украіну, але і будучыню вольнай Беларусі.
Унёсак Міраслава Лазоўскага ў беларускі нацыянальны рух — аграмадны. Ён быў адным з заснавальнікаў «Белага легіёну». Маштаб асобы нам яшчэ трэба будзе ўсвядоміць.
Лазоўскі назаўжды застанецца ўзорам лідэра, маральным аўтарытэтам і сімвалам супраціву», — гаворыцца ў прадмове да фільма.
Прэм’ера фільма адбылася 27 ліпеня, у Дзень незалежнасці Беларусі, за якую ўсё жыццё змагаўся Міраслаў Лазоўскі.
Стужку зняла каманда «Альянса расследавальнікаў Беларусі».
Чытайце яшчэ:
Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы