Якія гістарычныя аб’екты папоўняць Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў у 2024 годзе?

У 2024 годзе плануюць дадаць у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў шэраг новых аб’ектаў, піша тэлеграм-канала «Спадчына».


Histaryčnyja abjekty Bielarusi

«У Гомельскай вобласці:

  • Руіны царквы ў вёсцы Свержань Рагачоўскага раёна.
  • Месца былога замка Сапегаў у вёсцы Антонаў Нараўлянскага раёна. (Першы раз чую пра такі!)

У Гродзенскай вобласці:

Budynak Hrodzienskaha ablasnoha dramatyčnaha teatra

  • Будынак Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра. Нарэшце ўзяліся за савецкі мадэрнізм.
  • Гістарычная частка Слоніма.

У Магілёўскай вобласці:

Новаствораны гістарычны цэнтр Бабруйска, у якім сёння 58 аб’ектаў, дапоўняць яшчэ 15 будынкамі.

У Віцебскай вобласці:

Kasciol Naradžennia Najsviaciejšaj Dzievy Maryi 1824 hoda ŭ niearamanskim styli ŭ Braslavie

  • Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Параф’янаве Докшыцкага раёна, пабудаваны ў пачатку XX стагоддзя ў стылі неабарока. Гэта брат-блізнюк касцёла ў Лынтупах, які атрымаў нарэшце ахоўны статус летась.

  • Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі 1824 года ў неараманскім стылі ў Браславе
.

У Мінску:

Міжваенка па праспекце Незалежнасці, 27А», — напісана ў тэлеграм-канале пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

«Такім чынам у аўтсайдарах пакуль застаюцца Брэсцкая і Мінская вобласці. А яшчэ зноў ніводнага драўлянага будынка ці помніка манументальнага мастацтва. Але добра, што ў першай палове года ёсць нейкі план, запас аб’ектаў на год. Можа да канца года яшчэ якія помнікі падцягнуцца», — адзначае тэлеграм-канал «Спадчына».