Між двух агнёў – немцы з захаду, манголы – з усходу. Распавядаем пра беларускія землі ХІІІ стагоддзя ў новым выпуску “Гісторыі за 5 хвілін”

Таямніцы мінулага, цікавыя факты, легендарныя асобы, шмат чаго невядомага вам раней з беларускай гісторыі вы зможаце даведацца ад доктара гістарычных навук, прафесара Алеся Краўцэвіча ў відэапраекце Budzma.org «Гісторыя за 5 хвілін». Чарговая відэасустрэча прысвечана гісторыі супрацьстаяння нашых продкаў ворагам з Усходу і Захаду ў ХІІІ стагоддзі.


Якім чынам блізу беларускіх зямель з’явіліся заклятыя ворагі нашых продкаў — немцы? Якое мясцовае княства змагло даць адпор немцам? Якія пісьмовыя дамовы з немцамі сталі першымі помнікамі беларускай пісьменнасці? Чым былі небяспечныя ворагі з Усходу — мангольскія орды? Што стала галоўнай прычынай фарміравання Вялікага Княства Літоўскага? Якія беларускія гарады першымі заключылі саюз з балцкімі плямёнамі? Адказы на гэтыя пытанні дае гісторык Алесь Краўцэвіч.


Ведаць гісторыю сваёй Радзімы — абавязак сапраўднага грамадзяніна. Гэтая навука распавядае пра жыццё мінулых пакаленняў, іх унутраныя стасункі паміж сабой, знешнія дачыненні з суседзямі. Гісторыя ўказвае на памылкі мінулых часоў і вучыць не рабіць іх наноў. У гэты няпросты час «Будзьма беларусамі!» прапануе пачаць вывучаць або пашырыць свае веды па гісторыі Беларусі разам з вядомым гісторыкам і археолагам Алесем Краўцэвічам, які зробіць экскурс ад самых старадаўніх часоў нашай мінуўшчыны да атрымання Беларуссю незалежнасці.

Вас чакае гісторыя развіцця продкаў сучасных беларусаў, іх культура, гісторыя войнаў, загадкі з жыцця вядомых асобаў і аналітычныя высновы ад Алеся Краўцэвіча пра тое, чаму стужка мінулых часоў у пэўныя моманты паварочвала так, як вядома нам цяпер, а не іначай.

Наступны раз дазнаемся, калі палачане заснавалі Вільню і як адбывалася Полацкая каланізацыя Прыбалтыкі.

Папярэднія выпускі глядзіце па спасылцы.

Калі вам падабаюцца нашыя відэапраекты і аўтарскія артыкулы, вы можаце падтрымаць рэдакцыю «Будзьмы», набыўшы нам кубачак кавы. Гэта дапаможа нам стварыць больш цікавых відэаролікаў і арыгінальных артыкулаў.