У Літве знайшліся тэксты, якія маглі належаць Кастусю Каліноўскаму

15.08.2022 Гісторыя

«Тыдзень даследчай працы ў бібліятэках і музеях Вільні аказаўся плённым», — напісаў на сваёй старонцы ў Facebook гісторык, доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук. Ён знайшоў у літоўскіх фондах беларускамоўныя тэксты, якія маглі належаць Кастусю Каліноўскаму.


У фондах Нацыянальнага музея Літвы сярод матэрыялаў Літоўскага правінцыяльнага камітэта знойдзеныя некалькі беларускамоўных тэкстаў — відавочна, з асяроддзя Кастуся Каліноўскага. Почырк некаторых («Do Ciabie swiaty ojcza...», чатырохрадкоўе на адвароце шостага нумару «Мужыцкай праўды») падобны да почырку Каліноўскага. 

Да гэтага варта дадаць тэкст ненадрукаванага нумару «Мужыцкай праўды», які быў апублікаваны ў гадавіку Homo Historicus, 2019. Гэты рукапіс таксама знаходзіцца ў фондах НМЛ.

299729824_5712186438812125_4279329050450637310_n.jpg

299603435_5712186985478737_2401992258642977346_n.jpg

299733704_5712187545478681_1208724058342123009_n.jpg

299488370_5712188235478612_5352728186879468991_n.jpg

299500296_5712188732145229_888218340056972560_n.jpg

Нават павярхоўны прагляд дакументаў наводзіць на думку, што, прынамсі, іх частка належала асабіста Кастусю Каліноўскаму.

«Знаходкам вельмі паспрыяла зычлівасць літоўскіх калег Жыгінтаса Бучыса і Вітаўтаса Ёгелы», — адзначыў Алесь Смалянчук.