• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
04.06.2022 | Гісторыя

Гісторыя сямейнай кнігі, якую падчас вайны гамяльчанка закапала ў гародзе

Кніга Жуль Верна «Дзеці капітана Гранта» 1906 года выдання перажыла рэвалюцыю, сталінскія рэпрэсіі і ІІ Сусветную вайну. Цяпер кніга ўсё так жа, як і больш чым стагоддзе таму, працягвае жыць у гомельскай сям’і, піша «Штодзень».


2cc748ef58c84896eee49.jpg

«Не ведаю, чаму мая бабуля, якая на момант вайны была падлеткам, закапала яе на гародзе. Відаць, штосьці было дорага ёй. Ды і людзі, якія перажылі вайну, не хваліліся, што „можам паўтарыць“. З іх кляшчамі немагчыма было слова выцягнуць. Не хацелі гаварыць на гэтую тэму», — узгадвае гамяльчанка Наталля.

Бабулі Наталлі, Любові Розавай, было 15 год, калі пачалася вайна. «Падчас вайны асабістыя рэчы закапвалі проста ў гародзе. Золата, дыямантаў не было. Вось закапвалі фотаздымкі, швейную машынку. І чамусьці кнігу Жуль Верна». Прабабуля Наталлі 1905 года нараджэння, бабуля 1924 года. Кніга Жуль Верна «Дзеці капітана Гранта» 1906 выдання, якая выйшла ў С.-Пецярбургу як бясплатны дадатак да часопіса «Прырода і людзі».

422b9f955f5c40c50d036.jpg
Любоў Розава ў юнацтве. Фота: архіў гераіні матэрыяла

Даведка. Часопіс «Прырода і людзі» — ілюстраваны часопіс, якія выдаваўся у Расійскай імперыі з 1889 па 1918 год выдавецтвам Пятра Сойкіна. Часопіс быў вельмі папулярным сярод розных слаёў насельніцтва. У выданні друкаваліся навіны пра адкрыцці, невядомыя віды жывёл, інжынерныя навінкі, а таксама нарысы па хіміі, фізіцы, батаніцы, навукова-фантастычныя раманы і гістарычныя аповесці. То бок штосьці накшталт сучасных часопісаў «Geo» і «Arche» ў адным выданні. Дарэчы, апошнім рэдактарам часопіса «Прырода і людзі» быў выхадзец з земляў былога ВкЛ Якаў Перэльман (нарадзіўся ў Беластоку ў 1882 годзе).

114427c1a73ef2ebd1f88.jpg
Дарэвалюцыйнае выданне вядомага рамана Жуль Верна, пра якое ідзе гаворка ў матэрыяле

«Месца, дзе закапвалі рэчы падчас вайны, запаміналі па розных прыкметах: дрэвах, дамах. Але ж дамоў не засталося практычна ў Гомелі пасля вайны, толькі адзін дом Камуны выстаяў, а астатнія размбамбілі». Наталля ўзгадвае, што яе бабуля, якая закапала кнігу «Дзеці капітана Гранта», ледзь не загінула падчас вайны. «Яна была вельмі падобная на яўрэйку. І патрапіла ў гомельскае гета. Прабабулі трэба было прывесці двух ці трох сведак, якія б засведчылі, што яна не яўрэйка. Аднак ніхто не хацеў ісці. Прабабуля знайшла абсалютна чужых людзей, якіх абсалютна не ведала. Яны падышлі і пацвердзілі, што бабуля не яўрэйка. І потым бабуля ўсё вайну хавалася», — распавядае гераіня матэрыяла.

Даведка. Паводле перапісу насельніцтва 1939 года ў Гомелі пражывала больш за 40 тысяч яўрэяў, што складала 29,38% ад агульнай колькасці жыхароў. У Гомелі ў 1941 годзе было створана чатыры гета: па выліцы Быхаўскай, Новалюбенскай, у раёне Навабеліцы і ў раёне Манастырка. Ліквідавалі Гомельскае гета ў лістападзе 1941 года.

d1281d0477ebe2afa9bc6.jpg
Прабабуля гераіні матэрыяла Ганна Падабедава.

Кніга Жуль Верна «Дзеці капітана Гранта» перажыла вайну, закапаная ў зямлі. Некаторыя яе старонкі папсаваліся, паколькі доўгі час кніга ляжала ў зямлі. «Я не ведаю, куды паклалі тую кнігу і фотаздымкі перад тым, як закапаць. Неяк у дзяцінстве на падумала спытаць такія дэталі, — гаворыць гамяльчанка Наталля. — Мой прадзед, наколькі я ведаю, быў рэпрэсаваны. Аднак гэтая тэма была заўжды закрытая ў сям’і. Падаецца, спачатку яны жылі ў Маскве. А пасля таго, як прадзеда рэпрэсавалі, яны прыехалі ў Гомель».

Наўрад ці мы ўжо даведаемся, чаму сям’я, перажыўшы рэпрэсіі і пасля пераязджаючы ў Гомель, вырашыла ўзяць кнігу Жуль Верна з сабой. Так жа ўжо і не даведаемся, чаму Любоў Розава ў 15 год перад небяспекай змяшчэння ў гета закапвае менавіта Жуль Верна.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Адукацыя

«Дзейнічай як ЕГУ»: студэнтка ЕГУ абвесціла сухую галадоўку ля ўвахода ва ўнівесітэт

А восьмай гадзіне раніцы 27 чэрвеня да парога будынка, дзе месціцца Еўрапескі Гуманітарны Універсітэт прыйшла маладая...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Купальская ноч у гармоніі з прыродай: як не сесці ў лужыну падчас скокаў праз вогнішча

На календары — макаўка лета. Традыцыйна ў перыяд сонцастаяння і самых кароткіх начэй беларусы пакідаюць гарады...

valiancina_shauchenka
Замежжа Музыка Літаратура

Украінскі музыка і публіцыст Сяргей Жадан атрымаў прэмію міра нямецкіх кнігавыдаўцоў

Музыка і публіцыст дзякуе нямецкім кнігавыдаўцам і кнігараспаўсюднікам за прэмію міра і зазначае, што для ўкраінскай...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Ад мінскага ваяводы Адама Хмары да нашчадкаў сям’і Высоцкіх

Менавіта так адным сказам можна акрэсліць тэматыку навукова-практычнай канферэнцыі, якая 22 чэрвеня адбылася ў аграсядзібе...

Апошнія навіны

    Грамадства Адукацыя
    «Дзейнічай як ЕГУ»: студэнтка ЕГУ абвесціла сухую галадоўку ля ўвахода ва ўнівесітэт
    Грамадства
    Купальская ноч у гармоніі з прыродай: як не сесці ў лужыну падчас скокаў праз вогнішча
    Замежжа Музыка Літаратура
    Украінскі музыка і публіцыст Сяргей Жадан атрымаў прэмію міра нямецкіх кнігавыдаўцоў
    Грамадства
    Ад мінскага ваяводы Адама Хмары да нашчадкаў сям’і Высоцкіх
    Культура Каляндар
    Каляндар з 27 чэрвеня па 3 ліпеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Літаратура Беларуская мова
    Палітзняволены журналіст Андрэй Скурко даслаў у лісце новы верш
    Грамадства
    У Гродне ў закінутым басейне адкрылі выставу маладзёжнага мастацтва
    Культура Грамадства Мастацтва
    «Хацелася б працягнуць сваю лінію»: Брэсцкая «Прастора КХ» запусціла лічбавую галерэю сучаснага беларускага мастацтва
    Культура Грамадства Гісторыя
    Як адзначалі Купалле ў музеі народнай архітэктуры і побыту ў Строчыцы
    Грамадства Гісторыя Літаратура Асоба
    Янка Купала — паэт № 1 у гісторыі Беларусі. Пра герояў беларускай гісторыі распавядае Андрэй Унучак
    Грамадства Гісторыя
    З гісторыі сусветнай картаграфіі. Як замежнікі Расію бачылі
    Грамадства
    Памерла выкладчыца і грамадская дзяячка Аляўціна Вячорка
    Грамадства
    Краіна «Не». Культура табу і табу ў культуры
    Грамадства Замежжа
    «Ноч паэзіі», уручэнне прэміі імя Багушэвіча, дыскусіі і канцэрты. Як прайшоў фестываль Pradmova ў Вільні
    Гісторыя
    Мінск геральдычны і сімвалічны. Як за часамі Расійскай імперыі знішчаліся старадаўнія сімвалы горада

Афіша

  • 28.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Новы фільм арт-праекта «Revolution» у Варшаве

  • 28.06 — 24.07Выстава Марка Шагала ў Варшаве
  • 28.06 — 30.06Творы Руфіны Базловай на выставе «The Medium is the Message: Flags and Banners» у ЗША
  • 28.06 — 30.07Выстава «Янка Купала і Якуб Колас. Досціпы ад класікаў» у Мінску
  • 28.06 — 30.06Выстава маляванак па матывах твораў Марка Шагала ў Мінску
  • 28.06 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 28.06 — 30.06Выстава разьбяра па дрэве Барыса Васількова ў Гомелі
  • 28.06 — 10.08Спаборніцтва па спартыўным арыентаванні Street-O ў Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Relikt выдаў альбом-падарожжа ў залатыя часы беларускага рока (аўдыё). Прэм’ера на «Будзьме»
    • Мая складаная беларуская праблема. Эсэ Ганны Янкуты
    • «Беларускі пісьменнік Васіль Быкаў уварваўся ва Украіну ў складзе расійскага войска?..» Адкрыты ліст Уладзіміра Някляева міністру адукацыі і навукі Украіны
    • Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: ТОП-5 беларускіх трэкаў ад Сяргея Башлыкевіча
    • Здзек з Васіля Быкава
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM