Вакалістцы гурта «Варган» Ксеніі Глот прысудзілі 15 сутак адміністрацыйнага арышту

02.07.2022 Музыка

Пра вынікі суда над музыкай паведаміў яе муж і музыка Канстанцін Путронак у сваім Facebook.


290694351_710499770243617_1440805971448856569_n.jpg

30 чэрвеня ў Полацку Ксенію выклікалі ў міліцыю даць тлумачэнні па нейкай справе аб распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў. Там яна была затрыманая і потым асуджаная па адміністрацыйнай справе па арт. 19.11 — распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.