Памёр мовазнаўца Уладзімір Куліковіч

23 красавіка памёр Уладзімір Куліковіч — мовазнаўца, які прысвяціў жыццё роднаму слову. Пра гэта паведаміла рэдакцыя часопіса «Роднае слова» на сваёй стронцы ў Фэйсбук. Яму было 59 гадоў.

Uladzimir KulikovičУладзімір Куліковіч у рэдакцыі «Роднага слова» ў 2007 годзе

Яго імя добра вядома філалагічнай супольнасці, для педагогаў краіны ён застанецца нястомным папулярызатарам алімпіяднагага руху, чыя асветніцкая праца і плён практычных выданняў яшчэ доўга будуць узорнымі.

Для рэдакцыі «Роднага слова» кандыдат філалагічных навук Уладзімір Куліковіч — не толькі сталы аўтар, дзясяткі публікацый якога выходзілі на старонках часопіса з 1994 г. З вясны 2007 г. і да восені 2009-га Уладзімір Іванавіч апекаваўся выданнем як галоўны рэдактар.

З 2009 года працаваў дацэнтам, загадчыкам кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.

Быў аўтарам больш як 500 навуковых, навукова-папулярных і навукова-метадычных работ, у тым ліку дзвюх манаграфій, каля 50 вучэбна-метадычных дапаможнікаў для вучняў, настаўнікаў, студэнтаў, рэдакцыйна-выдавецкіх работнікаў.

Сёлета паспелі ўбачыць свет дзве публікацыі з яго аўтарскага цыкла «Міфы і рэальнасць беларускай арфаграфіі», што друкаваўся ўвесь мінулы год.

Калі вы працуеце ў Літве, вы можаце падтрымаць «Будзьма беларусамі!», пералічыўшы нам 1,2% ад сваіх падаткаў. Вам уласна гэта не будзе каштаваць анічога.

Вось як можна гэта зрабіць.