Сустрэча з Алесем Бяляцкім у Вільні

25.04.2026 18:30 - 20:30 Дом нацыянальных супольнасцяў (Raugyklos g. 25) Бясплатнае
У суботу, 25 красавіка, у Вільні адбудзецца сустрэча з праваабаронцам, нобелеўскім лаўрэатам Алесем Бяляцкім.

Рэдкая магчымасць сустрэцца і паразмаўляць з чалавекам, які дзесяцігоддзямі адстойвае правы чалавека, праўду і справядлівасць.

Алесь Бяляцкі — адзін з тых, чый досвед і голас сталі сімвалам барацьбы за годнасць і свабоду: за праваабарончую дзейнасць ён правёў у зняволенні агулам больш за 7,5 гадоў і працягвае сваю працу.

Падчас сустрэчы можна будзе задаць пытанні, а пасля набыць кнігу спадара Алеся і атрымаць аўтограф.

Уваход вольны.



Вам можа быць цікава

Выстава “Шляхамі часу. Да 90-годдзя з дня нараджэння Мікалая Апіока” ў Мінску

27.02.2026 17:00 - 11.05.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Бібліяноч у Мінску

24.04.2026 (19:00 - 22:00) Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Майстар-класы традыцыйнага спеву «Песні Беласточчыны» ў Беластоку

26.04.2026 (11:00 - 16:00) сядзіба Беларускага Грамадска-Культурнага Таварыства (вул. Варшаўская, 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ