Гомельская абласная бібліятэка не знайшла аўтара, звязанага з Гомельшчынай і вырашыла прысвяціць фестываль кнігі... Пушкіну

Падобныя мерапрыемствы ладзяцца штогод, сёлетні фэст ужо шосты. Звычайна агульную тэматыку не задавалі, была прадстаўлена творчасць розных літаратараў. Падобна, што зараз арганізатары «натхніліся» ідэяй развіцця турыстычнага маршруту «Дарогамі Кацярыны» і вырашылі падтрымаць тэму каланіяльнай залежнасці тэрыторый сучаснай Беларусі ад Расейскай імперыі. Не паленаваліся нават распрацаваць віктарыну «Гомельскімі пуцявінамі Пушкіна», піша «Штодзень».


Afiša

Шкада, што бібліятэка, у фондах якой захоўваецца каля 1 000 000 выданняў, не знайшла аўтара, які б быў больш звязаны з Гомельшчынай, чым Пушкін.

Нагадаем, з Гомельшчыны паходзяць нобелеўскія лаўрэатры Святлана Алексіевіч і Алесь Бяляцкі, такія таленавітыя паэты і пісьменнікі, як Уладзімір Караткевіч, Анатоль Сыс, Наста Кудасава, Юля Цімафеева. І, канешне, Мікола Гусоўскі і Кірыла Тураўскі.