Выканаўчы камітэт Цярнопальскай гарадской рады ў аднабаковым парадку разарваў пагадненні аб партнёрстве з двума беларускімі гарадамі-пабрацімамі — Гродна і Пінскам, — піша Новы час.
У гарадской радзе Цярнопаля абгрунтавалі гэтае рашэнне тым, што Беларусь падтрымала агрэсію Расіі супраць Украіны, што прывяло да вялікіх ахвяр сярод вайскоўцаў і цывільнага насельніцтва, а таксама да знішчэння ўкраінскіх гарадоў і вёсак.
Пагадненні аб партнёрскай супрацы з Гродна і Пінскам цярнопальскія ўлады падпісалі 3 кастрычніка 2019 года.
Раней ад супрацы з беларускім горадам-пабрацімам Мазыром адмовіўся горад Оўруч Жытомірскай вобласці, з Браславам і Магілёвам — Мікалаеў, з Гомелем — Чарнігаў, з Мінскам — Кіеў.
Новы час