Яшчэ пару год таму Нараўлянскі палац быў унесены ў спіс архітэктурных помнікаў, якія трэба паспець убачыць, пакуль яны канчаткова не зніклі. Напрыканцы 2020 года велічны будынак палаца выкупілі Андрэй Горват, Аляксандр Баранаў і Пётр Кузняцоў. За гэты час, дзякуючы сотням валанцёраў, ён быў ачышчаны ад завалаў і зараз чакае кансервацыі і новага даху.