• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
28.01.2023 | Грамадства Мастацтва

Графіка на палатне. Выстаўку памяці Валерыя Шкарубы адкрылі ў Мінску

Беларускі жывапісец Валерый Шкаруба — яркі прыклад мастака, якому заўсёды была цікавая яго радзіма. У сваіх пейзажах творца шматгранна адлюстроўваў прыгажосць і ўнікальнасць беларускай прыроды, знаходзіў па ўсёй краіне месцы, якія натхнялі і ўзрушалі яго ўнутраны мастацкі свет, піша «Слушна».


12.jpg

Два гады таму Валерый Шкаруба пайшоў з жыцця. Але ж мастакі не паміраюць, іх галасы і думкі гучаць і жывуць у іх творах. 27 студзеня ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адкрылі рэтраспектыўную выстаўку «Валерый Шкаруба. In Memoriam», прысвечаную памяці і 65-годдзю з дня нараджэння творцы.

9.jpg

Экспазіцыя выстаўкі разгарнулась у вякілай галерэі Нацыянальнага мастацкага музея ў галоўным корпусе. У яе склад увайшлі 55 твораў са збору Нацыянальнага мастацкага музея, Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў, Музея гісторыі горада Мінска, а таксама сям’і Валерыя Шкарубы.

Кожны твор мастака — своеасаблівы гімн прыродзе Беларусі. Яго персанальныя выстаўкі, геаграфія якіх надзвычай шырокая, з поспехам прайшлі не толькі ў Беларусі, але і ў прэстыжных музеях і галерэях Расіі, Францыі, Бельгіі, Германіі, Італіі, Кітая, Японіі.

Валерый Фёдаравіч нарадзіўся ў 1957 годзе ў Барысаве Мінскай вобласці. У дзяцінстве будучы жывапісец пакутаваў ад прыроджаных дэфектаў гаворкі і моцнага заікання, што не дазваляла яму паўнавартасна мець зносіны са сваімі аднагодкамі. Маленькі Валера вымушаны быў большую частку вольнага часу праводзіць у адзіноце, а што робіць разумнае, не па гадах развітае дзіця, калі застаецца адно? Вывучае навакольны свет, людзей і прыроду і, вядома ж, малюе іх. З часам жывапіс для Валерыя Шкарубы з простага хобі ператварыўся ў асноўную прафесію, і нават — сэнс жыцця.

10.jpg

Валерый Шкаруба выпрацаваў свой уласны стыль у жывапісе, яго яшчэ называюць графікай на палатне, фотарэалізмам. Ствараецца ўражанне трохмернасці выявы. Шмат хто ў яго творах бачыць блізкія сэрцу куткі малой радзімы, думаючы, што менавіта там ён пісаў свае палотны.

У выяўленчым мастацтве нават з’явілася паняцце «шкарубаўскі пейзаж».

Аднойчы ўбачыўшы карціны мастака, пачынаеш шукаць падобныя сюжэты ў рэальнасці.

11.jpg

Творца называў сябе сумным мастаком. У яго палітры спакойныя і стрыманыя тоны. Ён заўсёды імкнуўся да таго, каб карціна была шматпланавай. Работы Валерыя Шкарубы як быццам пакрыты смугой. Здаюцца загадкавымі і таямнічымі. І справа зусім не ў фарбах і тэхніцы. Галоўны сакрэт — асаблівы стан прыроды, які так любіў і імкнуўся перадаць майстар.

14.jpg
Вольга Шкаруба на выстаўцы В. Шкарубы

— Тата мне заўсёды казаў: «Оля, забудзься, што існуе слова — сойдзе. Калі за нешта бярэшся, рабі гэта з поўнай аддачай». Тата ўмеў шчыра і па-сапраўднаму радавацца чужому поспеху і чужому шчасцю, — падкрэсліла на адкрыцці выстаўкі дачка мастака Вольга Шкаруба. — Да таго, што ён рабіў, да людзей, якія былі з ім побач, ставіўся з вялікай цеплынёй і любоўю. Яго адкрытае сэрца адначасова рабіла яго моцным і ўразлівым.

Валерый Шкаруба вельмі любіў адлюстроўваць у сваіх работах снег. Казаў, што менавіта снег прыдае беларускаму пейзажу магію і загадкавацсць. Таксама яшчэ адзін сімвал пейзажаў творцы — дарога, якая не сканчваецца, таму што дарога — гэта жыццё, шлях, рух.

Краявіды Валерыя Шкарубы не прывязаны да пэўных геаграфічных пунктаў. Але многія людзі ў гэтых работах пазнаюць прасёлкавую дарогу, якая вяла менавіта да іх дома.

13.jpg

І мастацтвазнаўцаў, і людзей, далёкіх ад мастацтва, літаральна зачароўвае яго вытанчанае майстэрства, якое стварае настрой светлага суму і адухоўленасці, стрыманая гама колераў. Здаецца, што бачыш, як калыхаецца трава пад подыхам ветру і бяжыць рабізна па вадзе. Перад такімі карцінамі хочацца затрымацца даўжэй, разважаючы пра вечнае і ўзвышанае.

Валерыя Шкаруба, безумоўна, можна назваць чалавекам не толькі таленавітым, але і ўнікальным. Яго работы экспанаваліся ў штаб-кватэры ААН у Нью-Йорку, на выстаўках беларускіх мастакоў у Еўрапарламенце, на выстаўцы ў Палацы Нацый у Жэневе, на 51-й Венецыянскай міжнароднай біенале мастацтва ў 2005 годзе. Акрамя таго, мастак браў удзел у выстаўцы беларускага жывапісу ў Цэнтры П’ера Кардэна ў Парыжы, у японскім горадзе Сендаі, у палацы Хофбург у Вене.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм «Чароўны край»

У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм "Чароўны край«з вядомымі беларускімі музыкамі Сержуком Доўгушавым і Андрэем...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Беларусы распачалі флэшмоб памяці Ларысы Геніюш пасля знікнення яе помніка ў Зэльве

Навіна пра таямнічы дэмантаж помніка Ларысе Геніюш на тэрыторыі царквы Святой Жываначальнай Тройцы ў Зэльве, які...

valiancina_shauchenka
Літаратура Асоба

Кастусь Цвірка: «Буду жыць, пакуль не выдам усе 200 тамоў «Беларускага кнігазбору!»

Калі ў 1996 годзе ў свет выйшаў першы том амбіцыйнай кніжнай серыі «Беларускі кнігазбор», мала хто верыў, што яна выжыве...

valiancina_shauchenka
Афіша

Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 1-2 красавіка

На гэтых выходных беларусы ў розных краінах свету будуць гукаць вясну. Таксама будуць беларускія канцэрты, цікавыя...

Апошнія навіны

    Грамадства
    У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм «Чароўны край»
    Грамадства
    Беларусы распачалі флэшмоб памяці Ларысы Геніюш пасля знікнення яе помніка ў Зэльве
    Літаратура Асоба
    Кастусь Цвірка: «Буду жыць, пакуль не выдам усе 200 тамоў «Беларускага кнігазбору!»
    Афіша
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 1-2 красавіка
    Грамадства
    1 красавіка ў Рызе распачынаецца «Мова Нанова»
    Грамадства
    «Адчайныя часы патрабуюць адчайных крокаў». Як беларуска Наталля Сайед стала спявачкай у Гішпаніі
    Тэатр
    У Юрмале пройдзе прагляд вiдэазапiсу спектакля «Свабодных Купалаўцаў» «Сфагнум»
    Кніжны сакавік: навінак мала але шмат анонсаў
    Грамадства
    Чаму нас не вучылі ў школе: 5 прынцыпаў эфектыўнага запамінання
    Грамадства
    Частку затрыманых полацкіх музейшчыкаў вызвалілі, канфіскаваўшы тэхніку і прызначыўшы суды
    Асоба
    Як «Слоўнік крывіцкай мовы» стаў «Слоўнікам беларускай гаворкі»
    Грамадства
    У Зэльве знік помнік Ларысе Геніюш
    «Музыка»
    «За Сашу Саладуху большай звязды няма». Бард Віктар Шалкевіч пра самагонку ў вёсцы, 4000 пласцінак і пярсцёнак ад Бенэдыкта XVI
    Культура Мастацтва
    Ніна Бохан: самабытная мастачка, якая малявала дываны і грошы
    Грамадства Музыка
    Балючая рэфлексія пра сон і абуджэнне краіны. Гурт «ДОМ Сувязі» выпусціў кліп на песню «Спи»

Афіша

  • 31.03 — 16.04

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Выстава мастачкі Цемры «LAZARET» адкрываецца ў Варшаве

  • 31.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 31.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 31.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 31.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве
  • 31.03Выстава Дзіны Лявонавай «Вясна» ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • «Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці
    • Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
    • У Вязынцы вясну гукалі. І нагукалі! Шмат фота
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип