Грунвальдская бітва 1410 – змарнаваная перамога? Міфы і праўда пра «Вялікую бітву» ў відэапраекце «Трызуб і Пагоня»

Выйшаў новы выпуск гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня», прысвечанага самым цікавым старонкам беларускай гісторыі.


1_2 (3).png

Чаму перамога пад Грунвальдам не вырашыла “крыжацкага пытання”? Ці сапраўды войскі Вітаўта ўцякалі, а Ягайла няспынна маліўся і не кіраваў боем? Ці былі там “воўчыя ямы”? Колькі было братоў-рыцараў, а колькі – “гасцей” з Еўропы? Хто забіў Ульрыха фон Юнгінгена? Чаму некаторым палонным крыжакам насуперак рыцарскім кодэксам секлі галовы ў жыце? Міфы і праўда пра “Вялікую бітву” – Грунвальд-1410 – у нашым відэа.

Расказвае тэлевядоўца і спявачка Кацярына Ваданосава.


Папярэднія выпускі «Трызуба і Пагоні» глядзіце па спасылцы.

Калі вам падабаюцца нашыя відэапраекты і аўтарскія артыкулы, вы можаце падтрымаць рэдакцыю «Будзьмы», набыўшы нам кубачак кавы. Гэта дапаможа нам стварыць больш цікавых відэаролікаў і арыгінальных артыкулаў.