• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
21.05.2022 | Грамадства Літаратура

Гумар і сатыра ў жыцці Купалы і Коласа

Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы і Дзяржаўны літаратурны музей Якуба Коласа зладзілі сумесны выставачны праект, піша «Звязда». Сёлета адзначаецца 140-годдзе з дня нараджэння класікаў, таму даследчыкі іх творчасці шукаюць новыя паралелі і перакрыжаванні ў жыццёвых шляхах паэтаў. Выстава «Янка Купала і Якуб Колас. Досціпы ад класікаў» прысвечана менш вядомым старонкам біяграфій паэтаў, а дакладней — гумару і лёгкасці дасціпнага жарту ў жыцці. Аб тым, чаму Янка Купала саромеўся свайго пінжака, і як Якуб Колас спаборнічаў з дзедам Талашом, супрацоўнікі музея распавялі падчас адкрыцця праекта.


129.jpg

Дырэктар музея Янкі Купалы Ганна Галіцкая адзначыла сімвалічнасць выставы, якая аб’яднала лёс класікаў, а таксама падкрэсліла, што асноўная ідэя праекта — пашырэнне ўяўлення аб гумары і сатыры не толькі ў творчай спадчыне народных паэтаў, але і ў іх жыцці.

У сваю чаргу дырэктар музея Якуба Коласа Ірына Мацяс дадала, што гэтым летам будзе адзначацца яшчэ адна юбілейная дата — 110-годдзе першага знаёмства паэтаў:

130.jpg

— Абавязкова сачыце за нашымі навінамі і прыязджайце ў філіял Смольня, дзе і адбылася першая сустрэча Купалы і Коласа. Сённяшняя выстава паказвае паэтаў не толькі як выдатных класікаў, але і як звычайных людзей, якім уласцівы пачуцці, эмоцыі і перажыванні.

131.jpg

Падчас мерапрыемства выступіла суаўтар праекта праўнучка Якуба Коласа Васіліна Міцкевіч:

132.jpg

— Сёння ў нас з’явілася ўнікальная магчымасць даведацца пра цікавыя гісторыі з жыцця Якуба Коласа і Янкі Купалы. Хочацца падзяліцца момантамі, якія запомніліся мне асабіста. Мой дзядуля распавядаў: аднойчы да Коласа прыйшоў настаўнік, каб паскардзіцца на сярэдняга сына Юру: 

«Ваш сын спявае непрыстойныя песні!» А словы ў песні былі такія: «Дайте мне за рупь с полтиной девицу с огнем», канешне, у доме Якуба Коласа такія песні ніколі не гучалі. Калі пачалі разбірацца, адкуль усё гэта пайшло, даведаліся, што віноўнікам быў Янка Купала, які даволі часта спяваў гэтую песню падчас гульняў у шахматы з Коласам.

133.jpg

На выставе прадстаўлены мастацкія шаржы на паэтаў, рэчы класікаў з уласных калекцый, фотаздымкі, арыгіналы рукапісаў, вершы Якуба Коласа на медыцынскую тэму, якія мала вядомыя наведвальнікам, і нават паэма, што дагэтуль ніколі не друкавалася, — прысвечана Уладзіславе Луцэвіч. У экспазіцыі можна заўважыць і вытрымку з календара, «падслуханы» жарт: «А паненцы хто больш даспадобы: Янка Купала ці Якуб Колас?» — «А мне да іх што за наўда? Я маю свайго кавалера пісара, у воласці!» Экскурсію па выставе правёў навуковы супрацоўнік музея Янкі Купалы, куратар праекта Павел Каралёў:

134.jpg

— Некалькі гадоў таму я пачаў звяртаць увагу на гумарыстычныя адценні ў творах класікаў, было вырашана нейкім чынам усё гэта сабраць і ў рэшце рэшт зрабіць кнігу. Работа над ёй вядзецца, а ў якасці прамежкавай стадыі — гэтая выстава, паўнавартасны праект.

135.jpg

Як Купала перайшоў на беларускую мову

— Калі б не гумар, Янка Купала ўвогуле мог бы не перайсці на беларускую мову. Аднойчы паэт ехаў у экіпажы ў Мінск, а перад ім таксама ехалі дзве паненкі, вышэйшыя за яго па саслоўі. На нейкім павароце экіпаж паненак падскочыў, і дзяўчыны вываліліся з яго акурат перад Купалам у даволі пікантных позах. Паэт пасмяяўся і напісаў свой першы беларускамоўны верш. Самога верша не збераглося, але Купала здзівіўся, што ён можа пісаць па-беларуску. Здаецца, дробны жарт, але як моцна ён паўплываў на лёс чалавека.

136.jpg

Янка Купала, тэпцікі і модны пінжак

137.jpg

Наступная гісторыя звязана з першай сустрэчай класікаў:

— Якубу Коласу не вельмі падабалася, калі нашы пісьменнікі з пафасам апісвалі іх першую сустрэчу. Маўляў, сустрэча двух волатаў. Колас адзначаў, што ўсё было больш празаічна. Справа ў тым, што Купала вырашыў сэканоміць грошы і замест таго, каб ехаць на фурманцы, пайшоў пешшу ў Смольню ад Стоўбцаў. Ён заблукаў, і фактычна дапамагло тое, што побач працякаў Нёман — у рэшце рэшт, ідучы ўздоўж ракі, ён і знайшоў хату Коласа. Калі паэты сустрэліся, Якуб Колас заўважыў, што Купала ледзь не падае — аказалася, што той вельмі моцна намыліў ногі, зняў абутак, а калі пачуў, што ў хату заходзіць Колас, абуўся не на тую нагу і ледзь не паваліўся. Паэты крыху збянтэжыліся, але нічога, сядзяць, частуюцца, і Колас бачыць, што Купала паводзіць сябе крыху дзіўна — амаль не варушыць рукамі і частуецца толькі тым, што стаіць побач з ім. Чаму ж ён не выцягвае руку? Аказалася ўсё проста: Купала моднік, дэндзі, любіў прыгожа апрануцца. Набыў новы пінжак, але не даглядзеў, рукавы былі малыя... У нас прадстаўлены здымак Янкі Купалы ў рэдакцыі «Нашай нівы» за 1909 год — калі вы прыгледзеціся, то заўважыце, што нават тут рукавы і штаны крыху караткаватыя. А з абуткам усё вельмі проста: з-за намыленых ног некалькі дзён Купала хадзіў або басанож, або ў лёгкіх тэпціках.

Як герой сустрэўся з аўтарам

138.jpg

Было цікавае здарэнне ў жыцці Якуба Коласа, калі той працаваў віцэ-прэзідэнтам Акадэміі навук:

— Якуб Колас у сваім творы праславіў дзеда Талаша, але паэт крыху не паверыў, што няхай стары і дужы, але адолеў пяць польскіх легіянераў — раскідаў іх і потым уцёк. Таму колькасць ён паменшыў, напісаў, што іх было ўсяго тры. Раптам у яго кабінет грукаецца нейкі дзед і кажа: «Хто тут Колас?» Класік адказвае: «Гэта я». «Так што ж ты зманіў, што я справіўся толькі з трыма легіянерамі, чаму не з пяццю?» — спытаўся дзед Талаш. На выставе прадстаўлены іх здымак 1943 года ў гасцініцы «Масква», гэтая сустрэча адбылася падчас таго, як Талаша эвакуіравалі з акупаванай Беларусі. Яны нават памераліся сілай на руках, і дзед Талаш, якому на той час было амаль 100 гадоў, нядрэнна змагаўся з Коласам. А пасля Талаш, прыгадаўшы вайну, пачаў ледзь не плакаць, таму што ўспомніў сваіх дзяцей, якія засталіся ў Беларусі. 

Колас спачуваў, але ён чалавек кемлівы, пытаецца: «А колькі ж гадоў тваім дзеткам?» Ну і дзед Талаш кажа: «Аднаму 80, а другому крыху менш». Пасля Колас казаў Лужаніну, што гэта зразумела, бо для бацькоў мы заўсёды дзеці.

Падчас экскурсіі можна будзе пачуць яшчэ шмат цікавых гісторый — і аб сабаках Якуба Коласа, і аб тым, як дачка Янкі Маўра і сын Якуба Коласа разыгралі сваіх бацькоў. Выставачны праект «Досціпы ад класікаў» праходзіць у Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы. Наведаць выстаўку можна будзе да 30 ліпеня.

143.jpg

Арына Карповіч, фота Віктара Драчова, «Звязда»

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

Вакалістцы гурта «Варган» Ксеніі Глот прысудзілі 15 сутак адміністрацыйнага арышту

Пра вынікі суда над музыкай паведаміў яе муж і музыка Канстанцін Путронак у сваім Facebook. 30 чэрвеня ў Полацку...

valiancina_shauchenka
Замежжа Беларусы свету

У Кіеве назавуць тры вуліцы ў гонар выбітных беларусаў

Экспертная камісія па новых назвах вуліц зрабіла такі выбар падчас працэсу дэрусіфікацыі і дэкамунізацыі кіеўскіх вуліц. ...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

Пайшла з жыцця лепшая ткачыха Маларытчыны, народная майстрыха Беларусі Сцепаніда Сцепанюк

У свой час яна аднавіла сакрэты ткацтва «кажушком» ўнікальнага Маларыцкага строю XIX — сярэдзіны XX стагоддзя. Раней...

valiancina_shauchenka
Грамадства Беларусы свету

У сузаснавальніка TheVillage-Беларусь і kyky Аляксандра Васілевіча скончыліся суды і ён з’ехаў з Беларусі

Зараз ён знаходзіцца са сваёй сям’ёй у Эстоніі. «Нечакана скончыліся суды! Абвінавачаны, асуджаны, але...

Апошнія навіны

    Грамадства Музыка
    Вакалістцы гурта «Варган» Ксеніі Глот прысудзілі 15 сутак адміністрацыйнага арышту
    Замежжа Беларусы свету
    У Кіеве назавуць тры вуліцы ў гонар выбітных беларусаў
    Мастацтва
    Пайшла з жыцця лепшая ткачыха Маларытчыны, народная майстрыха Беларусі Сцепаніда Сцепанюк
    Грамадства Беларусы свету
    У сузаснавальніка TheVillage-Беларусь і kyky Аляксандра Васілевіча скончыліся суды і ён з’ехаў з Беларусі
    Гатуем з «Будзьма!»
    Зразы завіўныя, як у Ягайлы на сняданак. Гатуем разам з «Будзьма»
    Гісторыя
    Вандруем разам з «Будзьма!» па Браслаўскім раёне. Частка сёмая
    Культура Грамадства Краіна
    У Копысі адкрылі бюст Янкі Купалы аўтарства кітайскага скульптара
    Грамадства
    У Полацку затрымалі музыку гурта «Варган» Ксенію Глот
    Музыка
    «Біг-Біт» – лонгплэй, які злучае пакаленьні Віктар Сямашка выдаў альбом, запісаны зь піянэрамі белроку
    Культура Мастацтва
    «Гэтая выстава як раз для тых, хто застаўся»: чым дзеляцца ў сваіх працах мастакі ў Беларусі?
    Замежжа Беларусы свету
    Тры папулярныя пытанні беларусаў пры пераездзе ў Польшчу: легалізацыя, медстрахоўка і нумар PESEL
    Грамадства
    Журналістку Таццяну Мацвееву выклікалі ў міліцыю і распытвалі пра «экстрэмісцкае фармаванне»
    Культура Гісторыя
    Як Рэч Паспалітая флот стварала.Лекцыя ад гісторыка Андрэя Радамана
    Музыка Беларуская мова Беларусы свету
    Топ-5 беларускіх трэкаў ад басіста гурта «Relikt» Змітра Наркевіча
    Гісторыя
    Дамашняя вайна роду Сапегаў

Афіша

  • 02.07 — 03.07

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Купалле на Запаведным востраве на Глыбоччыне

  • 02.07 — 24.07Выстава Марка Шагала ў Варшаве
  • 02.07 — 30.07Выстава «Янка Купала і Якуб Колас. Досціпы ад класікаў» у Мінску
  • 02.07 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 02.07 — 10.08Спаборніцтва па спартыўным арыентаванні Street-O ў Гродне
  • 02.07 — 09.07Выстава Аліны Блюміс «Межы і сінякі» ў Лос-Анджэлесе
  • 02.07 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 02.07 — 24.07Выстава выпускнікоў «Глебаўкі» ў Мінску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Дзейнічай як ЕГУ»: студэнтка ЕГУ абвесціла сухую галадоўку ля ўваходу ва ўніверсітэт
    • Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
    • «Всё, что было, разделилось на до и после». Гурт «Би-2» выпусціў антываенны кліп на песню «Калыханка»
    • У Крэўскім замку знайшлі тунэль XIV стагоддзя. Чым карысная гэтая знаходка?
    • Выйшаў альбом беларускіх святочных строяў канца ХІХ стагоддзя
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM