Гурт Dymna Lotva выпусціў песню-прысвячэнне «ўсім, хто бароніць нашу зямлю»

Напярэдадні Дня Волі беларускі post black/doom metal гурт Dymna Lotva выпусціў новы сінгл і кліп «Жыві!». У працы над кліпам бралі ўдзел былыя ваяры Палка Каліноўскага.


dymna-lotva.jpg

«Мы прысвячаем гэтую песню ўсім, хто бароніць нашую зямлю і яе гонар. Зараз шмат з іх дапамагаюць Украіне ў вайне супраць расійскіх акупантаў.

Вялікі дзякуй Палку Каліноўскага за дазвол выкарыстаць у песні іх Урачысты Зарок. На першай палове трэку гучаць галасы Брэста, Тромблі і іншых беларускіх добраахвотнікаў, у тым ліку нашых сяброў і знаёмых.

Мы хочам, каб іх пачулі не толькі беларусы і ўкраінцы, але і людзі з усяго свету,» - напісалі ўдзельнікі гурта.

Сінгл даступны на ўсіх лічбавых платформах акрамя расійскіх.

Чытайце яшчэ:

Новыя рэлізы беларускіх музыкаў: фонк па-падляшску, песня пра слёзы маці, расповед аб тым, што такое Куль