Удзельнікам гурта Litesound прысудзілі «хатнюю хімію»

Колішніх удзельнікаў «Еўрабачання» спевакоў Дзмітрыя і Уладзіміра Каракіных, а таксама іх маці Вольгу Крайко асудзілі на 2,5 гады «хатняй хіміі», паведамляюць праваабаронцы.


494.jpg

Бацьку хлопцаў Юрыю Каракіну далі 3 гады «хатняй хіміі».

Усю сям’ю Каракіных абвінавачвалі паводле двух артыкулаў: ч.1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і ч.2. арт. 295 КК (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў).

Нагадаем, Дзмітрыя і Уладзіміра Каракіных затрымалі восенню мінулага года.

Гурт Litesound — беларускі поп-рок гурт, які быў заснаваны роднымі братамі Дзмітрыем і Уладзімірам Каракінымі ў Мінску ў 2004 годзе. У 2012 годзе гурт прадставіў Беларусь на конкурсе эстраднай песні Еўрабачанне 2012 з кампазіцыяй «We are the Heroes».

У 2020 годзе гурт Litesound пазбавілі канцэртаў за крытыку ўладаў. Гурт адказаў гімнам «Мы героі», беларускамоўнай версіяй песні, з якой яны выступалі на Еўрабачанні ў 2012 годзе.