Музыкі заклікаюць клапаціцца пра ментальнае здароўе і захоўваць бадзёрасць духу, асабліва калі рэчаіснасць поўніцца вар’яцтвам і гвалтам. Ад бяды і нервовых зрываў дапамагае сузіранне палёў жоўтага рапсу, сяброўскае таварыства і чорная кава на беларускіх запраўках.
У кліпе гурта Recha на песню «Рапс» усе беларускія антыстрэсы радуюць вока адначасова і адразу.
Слухаць трэк на ўсіх музычных пляцоўках можна тут.
Андрусь Такінданг — домры, голас, сцэнар.
Кастусь Лісецкі — бас.
Ігар Асідчанка — акардэон.
Леанід Паўлёнак — ударныя.
Ігар Чышчэня — камера.
Ліза Ветрава — гуркі, малако, рознічны гандаль.
Дзяніс Міжуй — фота.
Саня — аўто.
Андрэй Пакрывала — аўто.
Нагадаем, Міжнародны тыдзень беларускай культуры ладзіцца па ініцыятыве Беларускай Рады Культуры. З гэтай нагоды з 5-га па 11 ліпеня па ўсім свеце адбываюцца актыўнасці, датычныя да падтрымкі і развіцця культуры Беларусі.