«Apošnija Tancory» — першы беларускі кліп, зроблены па тэхналогіі Unreal Engine 5.0, на якой на сённяшні дзень створана вобмаль кліпаў у глабальным свеце. Цяпер і Беларусь не адстае.
«Пусты танцпол на філасоўскім параходзе. Пусты танцпол у рэстаране „Галактыка“. Апошнія танцоры працягваюць. Беларускае чаканне Калядаў-2023. Пачаўшы вандроўку ў акваторыі Сажа, цяпер мы апынуліся ў адкрытым акіяне», — запрашаюць музыкі на свой «філасофскі параход», які ўжо колькі гадоў нясе іх праз штармы рэвалюцыі, вайны і эміграцыі.
Гурт Sož
Песня «Апошнія танцоры» адкрывае дэбютны міні-альбом гомельскіх музыкантаў. Кліп на кампазіцыю стаў працягам супрацоўніцтва з лічбавым мастаком Al Medwedsky, які ў 2020 годзе ўвасобіў дэбют каманды, сінгл Malako, у містычнай анімацыі. Гэтым разам «пятага ўдзельніка» калектыва можна пабачыць у відэа разам з пост-панк музыкамі.
Unreal Engine 5.0 - гульнявы рухавік апошняга пакалення. Гэта моцны інструмент для стварэння відэагульняў і візуальных эфектаў. Ён дазваляе рабіць усё больш і рэалістычным, і нават ствараць цэлы свет.
Sož — электра пост-панк гурт родам з Гомеля, носіць назву ракі, на якой стаіць горад. Гурт выпусціў міні-альбом «Apošnija Tancory», а таксама кліпы «Malako», «Stotis» i «Apošnija Tancory». Зараз працуе над альбомам, які плануе прэзентаваць на борце рэальнага карабля.
Чытаць яшчэ: «Смяюся, а ў горле ком». NaviBand выдалі новы сінгл