«Смяюся, а ў горле ком». NaviBand выдалі новы сінгл

06.10.2023 Музыка

Напярэдадні вялікага гастрольнага тура па краінах Еўропы гурт NaviBand выдаў сінгл і прома-відэа «Поезд», у якіх настальгуюць па роднай Беларусі.


«Поезд» — гэта перакладзеная на беларускую мову і цалкам перазапісаная песня «Вдаль». Пасля вымушанага ад’езду з Беларусі яна набыла для артыстаў новы сэнс.

navi-band 2.jpg

«У сучасных абставінах для нас гэтая песня пра тое, што шмат каму давялося пакінуць свой дом, сесці ў свой умоўны непажаданы цягнік і паехаць у бок невядомасці. Песня пра сум па радзіме, але з надзеяй на лепшае», — распавядае аўтар тэксту і перакладу Арцём Лук’яненка.

Пра гэта ж — радзіму і надзею — і размешчанае ў сацсетках гурта прома-відэа, якое гурт зрабіў з мастачкай Аленай Катоўскай. «Як і ўсе вымушаныя з’ехаць, мы часам сядзім і пераглядаем свае старыя здымкі з Беларусі, павялічваючы іх, каб узгадаць дэталі, перажыць гэтыя моманты ізноў», — дадае Арцём.

Відэапаштоўку глядзіце ў інстаграме NaviBand.

Менавіта ў гэтай версіі песня гучыць зараз на канцэртах гурта Naviband, які хутка распачне вялікі еўрапейскі тур. Выступы адбудуцца ў

  • Познані (17.10),
  • Уроцлаве (18.10),
  • Берліне (21.10),
  • Мюнхене (22.10),
  • Празе (23.10),
  • Кракаве (25.10),
  • Лімасоле (9.11),
  • Любліне (16.11),
  • Вільні (18.11),
  • Рызе (19.11).


Чытайце яшчэ: Наста Хмель: Робім Беларусь у выгнанні, каб не знікнуць у чужым краі