Гурт Sož выпусціў новы сінгл

Гурт Sož выпусціў новы сінгл «Eras i Tanatas» — змрочнае падсумаванне году ці нават некалькіх гадоў беларускага жыцця.


«Eras i Tanatas»

Гэта першы сінгл пасля выхаду дэбютнага ЕР «Apošnija Tancory», які пабачыў свет напрыканцы 2022 года.

У «Eras i Tanatas» музыкі Іван Марозька, Андрэй Пячынскі і Павел Шыбенскi працягваюць спалучаць гітарны саўнд з сінтэзатарамі і драм-машынамі, а ўсе гэта — з вершамі фронтмэна гурта, паэта Алеся Плоткі.

Слухайце «Eras i Tanatas» на розных лічбавых пляцоўках.

Гурт Sož быў створаны гомельскімі музыкамі ў гістарычным 2020 годзе. Пасля дэбютнага сінгла і кліпа «Malako» гурт быў фактычна пастаўлены на паўзу і аднавіўся ўжо ў эміграцыі ў Варшаве.