«Навін адносна трыа больш няма!». Этна-гурт «Троіца» развітаўся са слухачамі

Этна-гурт «Троіца», які абвесціў  пра завяршэне сумеснай дзейнасці у 2022 годзе, на днях развітаўся са слухачамі на сваёй старонцы ў Facabook.


Ivan Kirčuk

«Напэўна, больш старонка ня будзе аднаўляцца, бо навін адносна трыа больш няма! Усім дзякуй! Слухайце нас, калі вам да спадобы! Бывайце...», — напісалі музыкі калектыву на сваёй старонцы ў Фэйсбук.

Этна-гурт «Троіца» існаваў з 1996 года.

Паслухаць кампазіцыі гурта можна на іх YouTube.