• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
28.11.2016 | Грамадства Няроўнасці

Ганна Янкута: Часавая беднасць жанчын

Адной з цэнтральных тэм, што абмяркоўвалася сёлета на штогадовай канферэнцыі Міжнароднага ПЭН-клуба, арганізацыі, якая абараняе правы пісьменнікаў і пашырае іх супрацоўніцтва, была тэма роўнасці жанчын і мужчын у літаратурным асяроддзі. Безумоўна, яна выклікала бурную дыскусію. Адны пісьменніцы і пісьменнікі лічылі, што гэта вельмі важная праблема, іншыя — што для творчасці пол не мае ніякага значэння, істотны толькі талент. Абодва бакі прыводзілі свае аргументы і адстойвалі сваё меркаванне, і на першы погляд здавалася, што рацыю маюць і першыя, і другія.

У Беларусі мне таксама часта даводзілася чуць, што пытанне роўных правоў у літаратуры — гэта глупства. Маўляў, калі чалавек нарадзіўся з літаратурнымі здольнасцямі, ён ці яна абавязкова даб’ецца поспеху, нягледзячы ні на якія перашкоды. Аднак варта азірнуцца вакол, каб зразумець, што ў рэальнасці ўсё не так проста.

У Беларусі большасць выпускнікоў філалагічных факультэтаў, то бок патэнцыйных літаратурных творцаў, — гэта дзяўчаты. Але гэта нічога не значыць, казалі нам выкладчыкі, пройдзе некалькі гадоў — і ў літаратуры застануцца адны хлопцы: дзяўчаты павыходзяць замуж і зоймуцца сям’ёй. Калі паглядзець на склад намінантаў на самую “маладую” беларускую ўзнагароду — прэмію “Дэбют” імя Максіма Багдановіча, што ўручаецца аўтарам і перакладчыкам ва ўзросце да 35 гадоў, — то можна заўважыць, што колькасць жанчын і мужчын тут прыкладна роўная, без моцнага перакосу ў адзін ці другі бок. Сярод пераможцаў гэтай прэміі за 6 гадоў яе існавання — 10 літаратараў і 9 літаратарак, а таксама калектыў часопіса “ПрайдзіСвет”, які мае ў асноўным жаночы склад.

Пасля ж сітуацыя моцна змяняецца. Сярод лаўрэатаў прэмій Гедройца (за мастацкую прозу), Алеся Адамовіча (за публіцыстыку), Францішка Багушэвіча (за гістарычную прозу і даследаванні), Аляксандра і Марыі Стагановічаў (за літаратуру нон-фікшн), “Залаты апостраф” (прэмія часопіса “Дзеяслоў”) большасць складаюць мужчыны. Пісьменніца Анка Упала, прааналізаваўшы прысутнасць жанчын-літаратарак у беларускай медыйнай прасторы, заўважыла, што ў рэпартажах і фотарэпартажах з літаратурных імпрэз ім адводзіцца вельмі мала ўвагі, бо журналісты робяць акцэнт на мужчынах, і жанчыны застаюцца ў цені, а іх удзел у культурным жыцці аказваецца нябачным. Калі паглядзець на кіраўніцтва беларускіх літаратурных арганізацый, мы наўрад ці ўбачым там жанчын — гэта тычыцца і незалежных, і лаяльных уладам пісьменніцкіх саюзаў і аб’яднанняў. Чамусьці так атрымліваецца, што пры роўных магчымасцях на старце жанчыны дабіваюцца меншага прызнання і менш прасоўваюцца па кар’ернай лесвіцы ўверх.

У Беларусі літаратурная творчасць — гэта хутчэй хобі, чым прафесія: добра, калі ў нас знойдзецца хаця б некалькі чалавек, якія могуць жыць са сваіх кніг, асабліва беларускамоўных. Хобі, як вядома, забірае шмат часу, а вось прыбытку амаль ніколі не прыносіць. І калі ў тых краінах, дзе кніжны рынак добра развіты, мы бачым шмат паспяховых пісьменніц, для якіх літаратура — гэта асноўная крыніца даходу, то ў краінах накшталт нашай жанчынам даводзіцца ахвяраваць творчасцю дзеля больш пільных патрэб, перадусім дзеля таго, каб зарабляць на жыццё і клапаціцца пра сям’ю.

Калі зірнуць на вынікі даследавання “Як мы выкарыстоўваем свой час”, што праводзілася органамі дзяржаўнай статыстыкі з 1 красавіка 2014 г. па 31 сакавіка 2015 г., мы заўважым, што па статыстыцы жанчыны трацяць на хатнія справы і догляд дзяцей амаль удвая больш часу, чым мужчыны, і ў іх на 51 хвіліну ў дзень менш вольнага часу, чым у мужчын. Сучасныя сацыёлагі гавораць пра такую з’яву, як “часавая беднасць жанчын” — гэта значыць, што ў жанчын, як мы гэта бачым з вынікаў статыстычнага даследавання, менш вольнага часу на хобі і творчасць — літаратурную, мастацкую і любую іншую. Часавая беднасць жанчын — гэта адна з важных прычын, чаму жанчынам цяжэй дасягнуць поспеху, чым мужчынам, асабліва ў Беларусі, дзе наяўнасць вольнага часу — ці не асноўная ўмова для творчасці. У Алены Брава ёсць апавяданне “Крупнік для музы” — яго можна знайсці ў зборніку “Рай даўно перанаселены”, — у якім цудоўна апісваецца сітуацыя часавай беднасці пісьменніцы: “Я люблю сваю дачку і маці. Любоў да іх даўно ператварыла маю кроў у студзень, што кішыць бацыламі страху. Але як патлумачыць ім, што ў маім жаданні пабыць адной хаця б дзень няма нічога ненармальнага?”

Каб ураўнаважыць умовы жанчын і мужчын, патрэбныя дадатковыя захады, бо роўных магчымасцяў на старце недастаткова. У Еўропе і Амерыцы ёсць шэраг стыпендый для жанчын, якія даюць ім магчымасць прадаўжаць навучанне пасля заканчэння ўніверсітэта і рабіць даследаванні, а таксама спецыяльныя гранты, якія могуць выкарыстоўвацца для аплаты памочнікаў у хатніх справах і выдаткаў на дзяцей (напрыклад, грант Фонда імя Крысціны Нюслайн-Фольхард для маладых жанчын-вучоных з дзецьмі, што атрымліваюць доктарскую ці магістарскую ступень ва ўніверсітэтах Германіі). Як адзначаецца на сайце фонду, мэта грантавай праграмы — не дапусціць сітуацый, у якіх навука можа страціць бліскучы розум толькі таму, што жанчына-даследчыца мусіць аддаваць свой час хатнім справам і выхаванню дзяцей. У Брытаніі з 1996 года ўручаецца прэмія “Бэйліс” (раней яна называлася “Оранж”) за найлепшую кнігу, напісаную жанчынай любой нацыянальнасці на ангельскай мове. Прэмія лічыцца вельмі прэстыжнай і прадугледжвае грашовы прыз памерам у 30 тысяч фунтаў. Пісьменніца Эліф Шафак (Elif Shafak), якая сёлета працавала ў журы прэміі, перакананая, што такія ўзнагароды для жанчын будуць неабходныя да таго часу, пакуль жанчыны сапраўды не будуць мець у літаратуры роўныя правы з мужчынамі, бо нават у Брытаніі, якая мае вельмі адкрыты кніжны рынак, рэцэнзіі на кнігі аўтараў-мужчын публікуюцца часцей, чым на кнігі жанчын-пісьменніц.

У Беларусі пра такія стыпендыі і прэміі мы можам толькі марыць. І тым не менш усе мы можам зрабіць нешта для паляпшэння сітуацыі. Напрыклад, больш уважліва ставіцца да творчасці пісьменніц, чытаць іх кнігі, пісаць на іх водгукі і рэцэнзіі, згадваць іх у публічнай прасторы. Думка пра тое, што найперш мае значэнне талент, вельмі слушная, але толькі пры ўмове, што мы насамрэч ацэньваем талент, а не ступень вядомасці асобы — бо мужчынам у публічнай прасторы прабіцца лягчэй, ці колькасць напісаных кніг — бо жанчыны праз часавую беднасць часта паспяваюць нашмат менш за мужчын. І пакуль фактары, што спрыяюць няроўнасці, дзейнічаюць, дадатковая ўвага да жаночай творчасці і дасягненняў ніколі не будзе залішняй. Гэта будзе напраўду больш справядліва.

 

Ганна Янкута, budzma.by

 

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя Асоба

Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага

31 траўня 1640 году на сьвет нарадзіўся хлопчык, якому наканавана было стаць на чале Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў

Пачалося лета — прыемная пара, калі можна не толькі адпачыць ад урокаў, але і з прыемнасцю пачытаць годную...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Канцэрты, маёўка, кватэрнік, спектаклі,...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя

Гродна лічыцца неафіцыйна культурнай сталіцай нашай краіны, каралеўскім горадам, а яшчэ тут ёсць свая невялічкая «Зыбіцкая»!...

Апошнія навіны

    Гісторыя Асоба
    Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага
    Літаратура
    Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня
    Вандруем разам
    Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя
    Літаратура
    «Не загаснуць зоркі ў небе»: творцы з усяго свету зладзілі флэш-моб у падтрымку беларускіх пісьменнікаў
    Музыка Музыка
    Гурт «Петля Пристрастия» выступіў з канцэртам у Берліне. Паглядзіце, як драйвова там было
    Грамадства Музыка
    Ёсць, што паслухаць. Падборка травеньскіх беларускіх трэкаў на любы густ і гаманец
    Грамадства Кіно
    Кінафестываль «Паўночнае ззянне» адкрывае Open Call для беларускіх фільммэйкераў
    Грамадства Кіно
    У анлайн-кінатэатры VODBLISK папаўненне — фільм «II» Улады Сяньковай ужо даступны для прагляду
    Культура Літаратура
    Стартавала выдавецкая ініцыятва «33 кнігі для іншай Беларусі»
    Адукацыя
    Чытанкі, аўдыякнігі, размалёўкі, відэаспектаклі. Падборка карыснага кантэнту ад «Будзьма» для дзяцей і бацькоў
    Культура Рэлігія Паганства
    Ульяны, Куста, Рызыгры, Купалле. Што і як беларусы святкавалі ў чэрвені
    Трызуб і Пагоня
    Готы: адкуль старажытныя германцы ў Беларусі і Украіне? Распавядаем у новым выпуску «Трызуба і Пагоні»
    Літаратура
    Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды» ў Мінску
    Асоба
    Мелказёраў: я не баюся быць тупаком

Афіша

  • 03.06 — 04.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Фестываль «Культура ў выгнанні» ў Кракаве

  • 03.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 03.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 03.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 03.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 03.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
    • Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип