Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” шчыра цешыцца з нагоды выхаду “Гісторыі Украіны за 5 хвілін” і віншуе ўсіх украінцаў з рэалізацыяй выдатнага творчага праекту пад назвай “Так працуе памяць”!
Глядзіце таксама: Анімаваныя гісторыі: як сябе бачаць Літва, Латвія, Польшча, Чэхія (відэа)
Заўважым, што карыстальнікі інтэрнэту адзначаюць супадзенні і падабенствы ў некаторых месцах тэкста і анімацыі, аднак гурт ТНМК сцвярджае, што яны ніколі не бачылі беларускі мультфільм, які з’явіўся ў 2011 годзе. Тым не менш аўтар украінскай анімацыі знаёмы з мультом “Будзьма беларусамі!”: ён неаднаразова рабіў кампліменты гэтай працы яе аўтарцы - Юліі Рудзіцкай. А аўтар тэкста, паэт Арцём Паляжака, наўпрост кажа, што натхняўся падчас стварэння тэксту менавіта беларускай рыфмоўкай Лявона Вольскага. Таму пра творчае злачынства казаць зусім не выпадае, мы радыя, што натхнілі украінскіх калег сваёй анімацыяй!
Мяркуем, што гэта добрая нагода паглядзець украінскі мультфільм і пераглядзець наш: