Гурт HURMA і спявачка Pauline зрабілі сумесны трэк (відэа)

20.05.2014 Музыка

Песня “Дзякую”, якую напісаў лідар HURMA Мікіта Найдзёнаў, стала першым сумесным трэкам з Pauline. “Мы даўно сябруем, разам выступалі, дапамагалі адзін адному ў студыйных запісах, але не зрабілі аніводнай сумеснай песні. Трэба было неяк гэта выпраўляць”, – кажа Мікіта.

Музыканты запісалі невялікае live-відэа сваёй сумеснай песні “Дзякую”. Жывая прэзентацыя песні адбудзецца 28 мая ў клубе ПИРАТЫ.