Гурт Vuraj выпусціў новае студыйнае live-відэа “Шось у лесе” (Відэа)

16.12.2016 Музыка

Гурт Vuraj выпусціў студыйнае live-відэа народнай песні “Шось у лесе” (Šoś u lesie) з глыбіні гомельскага Палесся ў аўтарскай апрацоўцы з выкарыстаннем унікальнага старажытнага беларускага інструменту – колавай ліры:

Гэта ўжо другое відэа з сэрыі студыйных лайваў (усяго такіх ролікаў будзе тры), а папярэдняе відэа было на песню Ластаўка (Łastovka), у аснове якой беларуская народная абрадавая песня, знойдзеная ў экспедыцыі па Лунінецкім районе Брэсцкай вобласці.

Чакайце новых ролікаў ад гурта Vuraj!