Гурты “Верасень” і “Рокаш” выступілі ў пятніцу, 13

У межах серыі канцэртаў “Штомесяц, 13-га” у красавіку разам на сцэну клуба “Салтайм” выйшлі гурты “Верасень” і  “Рокаш”. Гэтыя гурты аднойчы ўжо спявалі ў адной імпрэзе, прычым – у гэтым жа клубе. Праўда, тады гэта звалося “адборачным турам Men’s Fest”, а цяпер – ў адным аддзяленні выступіў  “Верасень”, а ў другім – “Рокаш”. А ў перапынку адбыўся розыгрыш прыемных сувеніраў ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”, у межах якой і адбыўся гэты выступ. 


Вакалістка гурта “Верасень” Вольга Акуліч так пракаментавала гэты канцэрт, – “Увогуле, прыемна, што да нас ходзяць не толькі прыхільнікі каманд-удзельніц, але і тыя, хто ідзе на імпрэзу “Штомесяц, 13-га”  у разліку, што тут будзе нешта цікавае.  І прыемна, калі публіка цёпла падтрымлівае музыкаў. Так, па настойлівых просьбах слухачоў “Рокаш”, адыграўшы свой сэт пасля невялікага адпачынку выйшаў на сцэну ў другі раз.”
Фота – Аляксандр Дзешчанка, больш фота тут.