Поснае застолле
…Вёска Пацяраеўка ў Слаўгарадскiм раёне засыпана снегам. Галiны дрэў белыя, нiбыта ў казцы. Чырвоныя ягады калiны прыцярушаныя снегам. На вулiцы Садовай бязлюдна.
— Калiсьцi нашу вёску жартам называлi Кiтаем: тут была сотня двароў, i ў кожным — 5-6 чалавек, — тлумачыць 70-гадовая мясцовая жыхарка Валянцiна Iванаўна Касцюковiч. — Цяпер ад сiлы тры дзясяткi двароў, дзе жывуць старыя. А месца ў нас гiстарычнае: тут шведскi генерал страцiў свой капялюш, калi збягаў ад рускiх ваяроў…
На блакiтнай агароджы вiсяць слоiкi i каструлькi, упрыгожаныя снежнымi шапкамi. А гаспадыня цягне ў хату дровы: весткi пра пахаладанне дайшлi i да Пацяраеўкi.
Валянцiна Iванаўна частуе гасцей гарбузовымi семачкамi ды яблыкамi. Пачастунак, якi адпавядае посту. Традыцыя трымаць пасты засталася жанчыне ў спадчыну ад мацi. Тэкст цалкам.