Беларусы стварылі сервіс пошуку жылля для бежанцаў-украінцаў

Беларусы запусцілі сервіс пошуку жылля для бежанцаў з Украіны — icanhelp.host, паведамляе «Новы Час» са спасылкай на devby.io.


0000.jpg

З яго дапамогай жыллё знайшлі ўжо больш за 1600 чалавек, распавёў адзін з удзельнікаў праекта Георгій Качаноўскі.

Вось некалькі апошніх лічбаў, як ідуць справы у праекта.

926 494 унікальных візітаў

11 338 заявак на хост

8921 правераны гаспадар

1656 гаспадароў адзначаны занятымі — гэта значыць, што 1656 чалавек (на самай справе, столькі ж гаспадароў прымаюць больш, чым аднаго чалавека) спяць у цэласці і захаванасці.

0001.jpg