Шэсць ідэй навагодніх падарункаў з беларускім характарам

Набліжаюцца святы, і традыцыйна ўзнікае пытанне, што падарыць. Калі вы яшчэ ламаеце над гэтым галаву, маем для вас некалькі ідэй адметных падарункаў з беларускім каларытам.


unnamed.png

1. Паштоўка на беларускай мове.

Гэта просты і традыцыйны падарунак, які, бузумоўна, парадуе свайго атрымальніка.

padarunki01.jpg

Багаты выбар паштовак на любы густ тут

2. Набор калядных выцінанак

Калядныя выцінанкі будуць добрай альтэрнатывай альбо дадаткам да паштоўкі.

padarunki02.jpg

Хто з нас не выразаў у дзяцінсве сняжынк, каб упрыгожыць вокны? Падарунак ў выглядзе набора выцінанак — добрая нагода, каб узгадаць ці засвоіць гэтае традыцыйнае беларускае мастацтва. Прыемныя эмоцыі забяспечаны. А для тых, хто ўсё яшчэ сумняецца, ці атрымаецца прыгажосць, для кожнай выцінанкі маецца ўнікальны QR-код для відэа-дапамогі па вырабе.

Замовіць выцінанкі можна тут

3. Насценны «Каляндар па-беларуску» з малюнкамі і словамі на кожны дзень

Гэта, бадай, што ўніверсальны падарунак з беларускім характарам. Ён будзе дарэчы ў якасці падарунка і дзецям, і сваякам, і сябрам, і калегам па працы. Каляндар не толькі дапаможа не згубіцца ў часе, але і пазнаёміць вас з адметнымі беларускімі словамі.

2022_cover.jpg

2022_pages.jpg

Спіс крамаў, дзе можна набыць каляндар, глядзіце тут. 

4. 3D-канструктар «Мірскі замак»

«Мірскі замак» — адна з самых пазнавальных архітэктурных славутасцяў Беларусі занесеная ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Такі канструктар будзе цікавы не толькі дзецям, але і дарослым, а таксама стане добрым падарункам замежнікам.

padarunki03.jpg

Замовіць канструктар можна тут.

5. Беларускія настолкі

Да прыкладу, гульня «Гаспадар цмокаў» ці ўжо вядомая многім гульня «Паўстанцы». Апошняя, акрамя забавы, мае адукацыйны характар. Гульня дазваляе паглыбіцца ў самы вір паўстання 1863 года і можа заахвоціць да вывучэння беларускай гісторыі нават тых, хто дагэтуль зусім ёй не цікавіўся.

паўстанцы.png

Выбраць беларускую настолку можна тут.

6. Ілюстраваная скрэтч-карта Беларусі

Цікавы варыянт падарунка для тых, хто любіць вандраваць па Беларусі.

Пад скрэтч-пластом схаваныя 1800 ілюстрацый гісторыка-культурных адметнасцяў Беларусі.

10951630_1.jpg

Набыць карту можна тут.