Фундацыя «Tutaka» агучыла імёны фіналістаў ІІІ Міжнароднага Дэкламатарскага конкурсу для дзяцей, моладзі і дарослых.
«Гэта было вельмі няпроста, бо заявак мы атрымалі мноства, і кожная з іх — непаўторная. Нашае журы спрачалася за кожнага з вас да апошняга (без жартаў), бо ўсе вы — яскравыя таленавітыя зорачкі. І таму ў сёлетнім конкурсе не 25 фіналістаў, як планавалася, а 26!», — напісалі арганізатары конкурсу.
Поўны пералік фіналістаў можна паглядзець на сайце.
«Кожны з фіналістаў ўжо атрымаў на электронную пошту ліст з далейшымі інструкцыямі», — адзначылі арганізатары.
Звярніце ўвагу, што сярод фіналістаў вядоўцы нашых праектаў Васіль Калач (Сармат) і Валера Руселік (Vytoki, Хрусь і папалам)
Фінал конкурсу адбудзецца 20 лютага на сцэне Беластоцкага тэатра лялек, пачатак а 17-й гадзіне.
Можна таксама далучыцца да анлайн-трансляцыі на YouTube канале Фонду TUTAKA.