«Іншыя» адкрылі набор на анлайн-курс па арганізацыі мерапрыемстваў «Рабі смела!»

Беларуская моладзевая арганізацыя, якая абапіраецца ў сваёй працы на такія скразныя каштоўнасці як правы чалавека, інклюзія, гендарная роўнасць і экапрыязнасць адкрывае набор на базавы анлайн-курс па арганізацыі мерапрыемстваў «Рабі смела!».


183.png

Марыш зладзіць сваё першае мерапрыемства, але не ведаеш з чаго пачаць? На практычным базавым анлайн-курсе «Рабі смела!» можна будзе даведацца «рэцэпты» паспяховых мерапрыемстваў, якія змяняюць свет да лепшага.

Па выніках анлайн-курсу вы:

будзеце ведаць агульную логіку падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў;

зможаце вызначыць мэтавую аўдыторыю сваіх мерапрыемстваў;

даведаецеся пра асаблівасці анлайн- і афлайн-фарматаў;

зможаце скласці бюджэт мерапрыемства;

даведаецеся як праводзіць мерапрыемствы з улікам скразных каштоўнасцяў;

будзеце ведаць як прасоўваць мерапрыемствы;

будзеце мець гатовую канцэпцыю будучага мерапрыемства.

Для каго курс

Курс разлічаны на беларускіх актывістаў і актывістак, якія толькі пачынаюць свой шлях у арганізацыі мерапрыемстваў і не маюць (або маюць мала) вопыту ў арганізацыі мерапрыемстваў (анлайн/афлайн).

Як будзе праходзіць курс

Курс будзе праходзіць анлайн. З 3 лістапада да 15 снежня 2022. Тэарэтычная частка будзе даступная для самастойнага вывучэння на анлайн-платформе. Практычная частка будзе праходзіць у фармаце заняткаў у Zoom 1 раз на тыдзень — чацвер 19:00 (па мінскім часе) — працягласцю 1,5 гадзіны.

Пасля кожнага тэматычнага модуля запланавана невялікае практычнае заданне, выкананне якога будзе спрыяць падрыхтоўцы твайго мерапрыемства і зойме ад 15 хвілін да гадзіны.

Для паўнавартаснага ўдзелу ў курсе спатрэбіцца каля 3 гадзін на тыдзень.

Мовы курса: беларуская і руская.

Удзельнікі і ўдзельніцы, якія паспяхова завершаць курс, атрымаюць сертыфікаты.

Уся інфармацыя і праграма курсу тут.

Як трапіць на курс

Каб навучацца на курсе, неабходна запоўніць анкету да 23:59 20 кастрычніка. Не пазней 30 кастрычніка вы атрымаеце запрашэнне на пошту, якую пазначылі пры запаўненні анкеты. Колькасць месцаў абмежаваная.

Форма для рэгістрацыі тут