Чарговае абнаўленне так званага «Рэспубліканскага спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Як гаворыцца ў абноўленым спісе, 28 лістапада суд Ленінскага раёну Брэста прызнаў «экстрэмісцкім матэрыялам» акаўнт «budzma» сацыяльнай сеткі Instagram, які мае ідэнтыфікатар https://instagram.com/budzma.
Просім узяць пад увагу гэтую навіну падпісчыкаў instagram-старонкі «Будзьма беларусамі!», якія знаходзяцца ў Беларусі.
budzma.org