• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
22.03.2016 | Культура

Інсталяцыя “Сусветнае дрэва” працягваецца да 26 сакавіка!

У беларускіх замовах, каляндарна-абрадавых песнях, загадках і казках выразна прасочваецца вобраз, які сёння прынята называць “Сусветным Дрэвам”. Гэты вобраз прысутнічае ў міфалогіі індаеўрапейскіх народаў. Гэтае дрэва не толькі пазначае сімвалічны цэнтр Свету, але і з’яўляецца воссю ўсёй светабудовы. Гэтае дрэва ўтрымлівае і злучае тры ўзроўні Сусвету: падземны свет, зямлю, неба. Яно сімвалізуе не толькі еднасць прасторы, але і часу: карані/мінулае/продкі – ствол/наш час/сучаснікі – карона/будучыня/нашчадкі. Каляндарны год таксама мог уяўляцца ў вобразе Сусветнага Дрэва: “Стаіць дуб у чыстым полі, а на ім дванаццаць голляў, а на голлях, як заўсёды, пяцьдзесят і два гнязды. Па сем яек там ляжыць”.

3-1-1024x1024

Сусветным Дрэвам звычайна лічыцца дуб, явар, вярба. У беларускіх міфалагічных уяўленнях Сусветнае Дрэва можа расці на выспе, якая стаіць пасярод мора (акіяну), у чыстым полі, на гары. Паводле загадак, на вяршыне дрэва размясцілася птушка – Сонца, а ў валачобных песнях гаворыцца, што на галінах гараць свечы (зоркі). У галінах Сусветнага Дрэва знаходзіцца Птушыны Вырай, а ў каранях – Змяіны. На ствале дрэва размяшчаюцца пчолы. Увосень птушкі ляцелі па Птушыным Шляху, а змеі на чале з Вужыным Царом, на галаве якога была карона-рожкі, выпраўляліся ў Вырай да вясны.

1-1-1024x1024

2-1-1024x1024

У сакавіку людзі пачыналі гукаць вясну. Цягам усяго перыяда гукання вясны адбывалася “адкрыццё зямлі”. Разам з зямлёй адмыкаўся Вырай: і птушкі (першымі жаваронкі), і змеі вярталіся ў гэты свет. Гэта ўсё сімвалізавала вызваленне і вяртанне жыццёвай сілы, пладавітасці і ўрадалівасці. Варта адзначыць, што ў вобразе птушак маглі ўвасабляцца душы памерлых продкаў, а хатніх вужоў называлі дамавікамі, што сведчыць аб іх сувязі з культам продкаў. Так, нібыта душы продкаў увесну вярталіся на зямлю да нашчадкаў. Невыпадкова верылі, што бусел прыносіць дзяцей.

4-1-1024x1024

5-1-1024x1024

6-1-1024x1024

7-1-1024x1024

Увесну ў шматлікіх індаеўрапейскіх народаў існаваў звычай усталёўваць так званае “Майскае дрэва”, якое сімвалізавала Дрэва Сусвету. Гэты звычай, як і напрыклад усталяванне на Купалле слупа, меў на мэце сімвалічнае падтрыманне светабудовы і касмічнага парадку.

Ідэі і стваральнікі: Ігар Міхна, Зміцер Кірэенка, Валянціна Лойка, Юры Міхно.

Прыходзьце паглядзець! Верхняя крама. Імпрэзавая заля. 

Адрэса: г. Мінск, вул. Сухая, 4 / вул. Караля, 22

ragna.by

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў

Геній медыцыны, адна з першых жанчын у свеце, якая атрымала званне прафесара хірургіі, яна ніколі не была на радзіме...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Новыя элементы ў спісе нематэрыяльнай спадчыны

На пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Новыя кнігі Уладзіміра Арлова да 105-х угодкаў БНР выдаў Kamunikat.org

«Вясну пачынаем дзьвюма новымі кнігамі Уладзіміра Арлова! «Айчына. Ад Агінскага да Багушэвіча» — гэта працяг вядомай...

valiancina_shauchenka
Грамадства «Музыка»

«Kalychanka». Новая песня ад Лявона Вольскага

«Лірычная песьня пра тое, як нялёгка і як пачэсна быць Беларусам у гэты складаны, шчымлівы і балючы час», —...

Апошнія навіны

    Грамадства Гісторыя
    Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    Грамадства
    Новыя элементы ў спісе нематэрыяльнай спадчыны
    Грамадства Літаратура
    Новыя кнігі Уладзіміра Арлова да 105-х угодкаў БНР выдаў Kamunikat.org
    Грамадства «Музыка»
    «Kalychanka». Новая песня ад Лявона Вольскага
    Грамадства Літаратура
    Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    Грамадства
    У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі выяўлены метрычны запіс пра смерць Антаніны Ракасоўскай — маці Маршала Савецкага Саюза Канстанціна Ракасоўскага
    Гісторыя
    Пра што пісалі ў дзённіках беларускія рэвалюцыянеркі?
    Гісторыя
    Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    Культура
    «Сказаць, што я ў роспачы, гэта нічога не сказаць. Быццам бы жыццё абарвалося» Маргарыта Ляўчук мае праблемы з голасам
    Грамадства Літаратура
    Беларусы Швецыі падрыхтавалі аўдыяварыянт кнігі «Цудоўнае падарожжа Пыхыча й Шустрыка па Беларусі і яе гісторыі»
    Замежжа
    У Беластоку адкрылася фотавыстава святкаванняў Дня Волі ў розныя гады
    Грамадства Кіно
    Мінкульт адмяніў правядзенне кінафестывалю «Нефільтраванае кіно»
    Краіна
    Вуліца «БНР» замест 60 год СССР, Езавітаўскія чытанні замест Паскевіцкіх і шыльда Язэпу Няцецкаму замест Леніна на вакзале
    Культура
    Аўтарскія дыванкі і прыгожыя габелены прадставяць майстры народных рамёстваў на выставах у Віцебску
    Грамадства
    Святлане Алексіевіч заблакавалі банкаўскі рахунак у Германіі

Афіша

  • 23.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя трэцяга тома трылогіі «Галасы Беларусі» ў Вільні

  • 23.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 23.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 23.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 23.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 23.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Абламейка: «У беларусаў па вялікім рахунку няма сяброў на гістарычным полі»
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Пісьменніца Наталка Харытанюк запусціла відэаканал с урокамі ангельскай праз беларускую
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип