• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
10.12.2014 | Музагляд з Сяргеем Будкіным

Iowa. Музыка на «Export»

Гурт, які саматэгіцца як #iowaизмогилева, запісаў альбом № 1 у беларускай поп-музыцы ў гэтым годзе.

Гурт Iowa – яшчэ адно сьведчаньне беларускага музычнага нашэсьця на Расею. Магілёўцы адчулі задуху на Радзіме ды паехалі ў Піцер. Яны літаральна зрабілі сябе самі – па маленькім кроку заваёўваючы публіку ды старанна шліфуючы саўнд. Як вынік – іх дэбютнік “Export” умомант па выхадзе ўвайшоў у лідары расейскага iTunes, ня кажучы пра велізарны попыт на кліпы гурту (па 2-4 мільёны праглядаў на кожны).

Гэта не прадусарскі праект, таму ў ім прысутнічае натуральнасьць, жывасьць, эмацыйнасьць і агульная непрыдуманасьць, што выгадна адрозьнівае яго на тле расейскай поп-сцэны. Узровень творчага мысьленьня ў нашых музыкаў іншы, вельмі часта непрымальны для постсавецкай прасторы, дзе ў фаворы паказушны глямур, што мяжуе з безгустоўнасьцю і пошласьцю. Посьпех чакае таго, хто знаходзіць залатую сярэдзіну і дэманструе разьняволенасьць ды адкрытасьць, не страчваючы пачуцьця густу і ўласьцівай беларусам шчырасьці і наіўнасьці. Iowa (а трохі раней – Макс Корж) – якраз з такіх безумоўных знаходак для расейскага шоў-бізу, які пэрманэнтна перажывае крызыс ідэй.

Уласна кажучы, маштаб таленту Каці Іванчыкавай настолькі шырокі, што яна з посьпехам магла працаваць у панк-стылістыцы, вольна пачувацца ў цяжкай музыцы, сьпяваць блюзы й рок-н-ролы ды яшчэ ўсё што заўгодна. Кажуць, што мянушка Каці, якая потым стала і назвай яе гурту, зьявілася ад яе любові да мэтал-банды Slipknot з гораду Аёва. А два другія ўдзельнікі гурту – бубнач Васіль Буланаў ды гітарыст Леанід Цярэшчанка – пэўны час вызначалі гучаньне гурту Mauzer (у яго складзе яны праходзілі пад імёнамі Vase і Lenny). У межах гэтага праекту музыкі даюць сабе волю, але роўна ў акрэсьленых межах, за якімі пачынаецца паняцьце “нефармат”. Ну а безумоўная адметнасьць каманды – своеасаблівы Кацін вакал з разыначкай ды яе чыста чалавечая харызма. А яшчэ танцы падчас жывых канцэртаў, якія завуцца “беларускі кач”.

Яшчэ цешыць тое, што Iowa ня стала закладнікам аднаго гіту пасьля фурору песьні “Мама”. Усе астатнія 9 арыгінальных нумароў з дыску зробленыя настолькі ж яскрава, а “Улыбайся” можа нават і пераўзышла посьпех таго першага-лепшага сынглу. Ну а найвялікшы музычны цуд з дыску – найдалікатнейшым чынам зробленая “Весна”, рэч проста непараўнаная. Посьпеху альбому моцна паспрыялі кліпы, зьнятыя практычна на ўсе песьні. Відэашэраг настолькі шчыльна злучыўся з музыкай, што безь яго трэкі нават не ўспрымаюцца напоўніцу.

На фоне правальнага альбому ад Каржа менавіта “Export” ад Iowa можна лічыць беларускім поп-альбомам № 1 у гэтым годзе. Іншая справа, што ў яго ўвайшлі ўсе напрацоўкі каманды за піцерскі пэрыяд – фактычна гэта іх The Best. Пытаньне ў тым, ці зможа гурт вытрымаць настолькі высокую плянку надалей.

Ідэя: 8
Выкананьне: 10
Тэксты: 8
Запіс: 10
Аздабленьне: 9

Сяргей Будкін

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Сёння раніцай пасля вобшуку дома затрымалі спявачку Аляксандру Захарык

34-гадовай дзяўчыне інкрымінуюць арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«У 73 гады паехала сакараць Берлін». Як баба Каця зрабіла вёску вядомай на ўвесь свет

Гэтая гісторыя не пра тое, як чалавек доўга і мэтанакіравана ішоў да сваёй мэты — стаць знакамітым. Яна аб іншым....

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

«Дамавікамерон» Адама Глобуса цяпер можна паслухаць

У аўдыёфармаце выйшла кніга Адама Глобуса «Дамавікамерон» на kamunikat.org. Зборнік кароткіх гісторый Адама...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

«Добры доктар Будзь-Здароў». Выйшла знакамітая казка Карнея Чукоўскага ў перакладзе Андрэя Скурко

Рэдактар Андрэй Скурко пераклаў знакамітую казку Карнея Чукоўскага, знаходзячыся ў зняволенні. Пра гэта напісала...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Сёння раніцай пасля вобшуку дома затрымалі спявачку Аляксандру Захарык
    Грамадства
    «У 73 гады паехала сакараць Берлін». Як баба Каця зрабіла вёску вядомай на ўвесь свет
    Грамадства Літаратура
    «Дамавікамерон» Адама Глобуса цяпер можна паслухаць
    Грамадства Літаратура
    «Добры доктар Будзь-Здароў». Выйшла знакамітая казка Карнея Чукоўскага ў перакладзе Андрэя Скурко
    Культура
    «Біша бо іх із града крэпка». Абліччы Анастасіі Слуцкай
    Грамадства
    «Партрэт з памяці»: Віслава Шымборска ў вершах і беларускіх перакладах. «Прастора польскай культуры» запрашае на анлайн-вечарыну
    Грамадства Адукацыя
    «80% настаўнікаў былі ў жудасным стане». Эксперт — аб тым, што цяпер адбываецца са школьнай адукацыяй у Беларусі і што з ёй не так
    Культура
    Сплаў авангардызму і мадэрнізму
    Грамадства
    Рэшткі былой сядзібы ў Ручыцы, што на Вілейшчыне, унеслі ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей
    Грамадства
    Памёр паэт Дзмітро Паўлычка
    Грамадства Кіно Асоба
    «У кожным фільме ёсць частка мяне». Факты з жыцця і фільмаграфія Міхаіла Пташука
    Грамадства Каляндар
    Каляндар з 30 студзеня па 5 лютага. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Вандруем разам
    Мілыя сцежкі ў парку Рэпіхава
    Грамадства Літаратура
    «Мне важна, каб верш нагадваў фрыджазавае сола»: паэт і музыка Віктар Сямашка — пра сваю новую кнігу і беларускі авангард
    Грамадства
    Экскурсаводы Іван Сацукевіч і Алесь Варыкіш выйшлі на свабоду

Афіша

  • 01.02

    Спектакль у авангардным тэатры Komuna Warszawa ў пастаноўцы Паліны Дабравольскай

  • 30.01 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 30.01 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 30.01 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 30.01 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 30.01 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 30.01 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 30.01 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Гурт NaviBand выпусціў новы сінгл з украінскай спявачкай Tayanna. Паслухайце, як нашы мовы гучаць разам
    • «Нікому няма справы, ці беларусы — нашчадкі паўстанцаў-1863, Каліноўскага, ВКЛ, Вітаўта, Астрожскага»
    • «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип