Спецыяльную камісію па пошуку «экстрэмізму» ў сімволіцы, атрыбутыцы ды інфармацыйнай прадукцыі створаць у Мінску. Адпаведнае рашэнне Мінгарвыканкама, якое з’явілася на Нацыянальным прававым партале, заўважыла «Еўрарадыё».

Мінгарвыканкам / Еўрарадыё
Таксама камісія павінна будзе ўзаемадзейнічаць з іншымі дзяржорганамі «пры рэалізацыі імі мер па выяўленні і прадухіленні распаўсюджвання сімволікі, атрыбутыкі, інфармацыйнай прадукцыі, якія змяшчаюць прыкметы праявы экстрэмізму».
Мяркуецца, што ў камісію ўвойдуць спецыялісты ў галіне сацыялогіі, філасофіі, філалогіі, псіхалогіі ды іншых сферах. Персанальны склад камісіі будзе зацвярджаць старшыня Мінгарвыканкама.
Калі вы працуеце ў Літве, вы можаце падтрымаць «Будзьма беларусамі!», пералічыўшы нам 1,2% ад сваіх падаткаў. Вам уласна гэта не будзе каштаваць анічога.