Амаль два месяцы ў Viber можна спампаваць пацешны бясплатны стыкерпак «Iранізуй, не драматызуй» ад velcom, з’яўленне якога было звязана з запускам афіцыйнага паблік-чату кампаніі ў папулярным мэссенджыры. На дадзены момант у паблік-чаце velcom ўжо больш за 240 тысяч падпісак, прычым геаграфія карыстальнікаў расцягнулася ад Беларусі да Бангладэш. З моманту з’яўлення арыгінальных стыкераў карыстальнікі Viber спампавалі іх больш за 300 тыс. разоў, а колькасць адпраўленых стыкераў ужо перавысіла лічбу ў 1,2 млн!
Часцей за ўсё карыстальнікі абменьваліся наступнымі стыкерамі:
Нагадаем, паблік-чат velcom пабудаваны на дыялогу незвычайных персанажаў: гаваркой і ініцыятыўнай гасцявой канапы, сур’ёзнага і нешматслоўнага Галоўнага сервера, прасунутага і вясёлага смартфону-мэнэджэру, вопытнага і вельмі абыходлівага Будынку velcom, а таксама жартаўніка і веселуна Geekбiскуса – кветкі з цэнтру продажаў кампаніі , якая выдатна разбіраецца ў гаджэтах.
Кожны з персанажаў дзеліцца тым, што адбываецца вакол яго і ў свеце ў цэлым, таму падпісчыкі пабліка у курсе самых гарачых і актуальных навін з розных сфер жыцця беларускага тэлекам-гіганта і не толькі.
Дарэчы, самы папулярны персанаж сярод падпісчыкаў нашага паблік-чату – Галоўны сервер, паколькі толькі ён надзелены унікальным правам публікаваць фатаграфіі, а па колькасці паведамленняў на першым месцы апынуўся Смартфон. Больш за ўсё водгукаў у паблік-чаце выклікаў апытанне «А які ў вас гадаванец?» – на яго адрэагавалі 2100 карыстальнікаў чату!
Акрамя таго, па выніках апытання, якое праводзілася ў канцы снежня, падпісчыкаў паблік-чата прыцягвае, перш за ўсё, менавiта стыкерпак, а таксама магчымасць аператыўна атрымліваць інфармацыю пра зніжкі і акцыi.
Пазнаёміцца з персанажам бліжэй і спампаваць стыкерпак можна толькі да 23 лютага 2018 года ў маркеце Viber па спасылцы.
Адразу пасля запампоўкі стыкерпаку усе карыстальнікі атрымліваюць доступ да афіцыйнага паблік-чату velcom. Далучыцца да публічнага акаўнта velcom у Viber таксама можна па спасылцы.