• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
17.06.2022 | Грамадства

«Іржавыя» хмызнякі замест каштанаў: як цэнтр Гомеля перастаў быць зялёным

Гомель традыцыйна лічыўся зялёным горадам. У шатах яго каштанаў можна было знайсці паратунак ад сонца і нават дажджу. Але за апошнія гады сітуацыя кардынальна змянілася і цяпер цэнтральныя вуліцы засталіся толькі з імітацыяй сапраўдных дрэваў ды «іржавымі фэйкамі». «Штодзень» выправіўся на вуліцу Савецкую і паспрабаваў разабрацца ў сітуацыі.


105.jpg

Раней і трава была зелянейшай, і дрэвы — вышэйшымі...

Старажылы памятаюць, што пытанню азелянення цэнтральных вуліц у Гомелі заўжды надавалася вялікая ўвага. Дрэвы дапамагалі не толькі абараніць мінакоў ад сонцу ці нават дажджу, але і змяншалі пыльнасць, узровень шуму на вуліцах і спрыялі паляпшэнню экалагічнай сітуацыі. Адным з нефармальных сімвалаў Гомеля нават паспелі стаць каштаны, якія раслі ўздоўж вуліцы Савецкай.

106.jpg

107.jpg
Вуліца Савецкая ў 1962 г. і сёння. Нават дзяржаўныя СМІ адкрыта прызнаюць праблемы з азеляненнем горада

Вялікаму гораду — маленькія дрэвы, або як пачалася туізацыя Гомеля

Але літаральна за два апошнія дзесяцігоддзі сітуацыя з зялёнымі насаджэннямі пачала імкліва змяняцца. «Крэпкія хазяйсцвеннікі» ва ўладзе прыйшлі да лагічнай высновы, што пераймацца за стан кожнага дрэва ў цэнтры горада — клопатная і дарагая справа. Значна прасцей выпрасіць сродкі на новыя пасадкі і прадэманстраваць такім чынам перад кіраўніцтвам свае гаспадарча-арганізацыйныя ўменні. Пры гэтым акцэнт ставіўся не на пасадцы сапраўды ўстойлівых відаў раслінаў, а часта на вонкавай эфектнасці.

108.jpg

Менавіта так у арсенал гарадскіх «азеляніцеляў» прыйшлі туі ды рабініі, з дапамогай выкарыстання якіх можна дамагчыся хуткага «зялёнага» візуальнага эфекта. Але ж заменай сапраўдным дрэвам гэтыя расліны служыць не могуць і гараджанам ад іх карысці мала. Да таго ж ва ўмовах гарадской нагрузкі яны часта хварэюць і адміраюць, яшчэ больш павялічваючы бетонныя пустэчы ў цэнтры горада. Некаторыя казалі пра невыпадковасць рашэнняў выкарыстоўваць менавіта «садовыя» віды раслінаў: непрыдатныя да росту ўздоўж вуліц горада расліны можна было мяняць раз за разам, прыбягаючы да «маскоўскай» практыкі засваення гарадскога бюджэту на неэфектыўных азеляняльных працах.

109.jpg

110.jpg

Каб вырашыць сітуацыю, гомельскія ўлады... не, не высадзілі новыя здаровыя дрэвы на цэнтральных вуліцах, а замовілі вялізныя бетонныя «кадкі» і пасадзілі ў іх туі. Цяпер гэтыя канструкцыі размяшчаюцца і на пл. Леніна. Па традыцыі, пра гэтыя расліны таксама не клапацяцца і праз адсутнасць рэгулярнага паліву і догляду большасць з іх цяпер маюць «іржавы» выгляд.

111.jpg

Петуніі ў кожны куток і пялёсткі руж на тратуарах

Безумоўна, гомельцаў такі падыход да іх горада зусім не радуе і пытанні азелянення рэгулярна трапляюць у ТОП самых гарачых падчас ўзаемадзеяння з уладай. Каб адцягнуць увагу гараджан ад гэтай ды іншых праблем, у апошнія гады назіраецца практыка выстаўлення цэлых «сценаў» вазонаў з петуніямі. Для іх прыдумляюцца адмысловыя канструкцыі і імі спрабуюць стварыць эфект вечназялёнага і ўсыпанага кветкамі горада. Горада, які нібыта можа сабе гэта дазволіць. Бо сапраўдны кошт такіх «відовішчаў» улады не разгалошваюць. Па ўскосных дадзеных з тэндэраў у 2020 г. на кветкавае хараство з бюджэта было выдзелена 214 тыс. рублёў, а сёлета кошт узляцеў ужо ажна да 400 тысяч. Багаты Гомель, багатыя людзі, можам сабе дазволіць! Пры такім падыходзе можна яшчэ трохі пачакаць і на дарогах пачнуць пакідаць пялёсткі ружаў...

112.jpg

113.jpg
Петуніі закрываюць у Піянерскім скверыку нават сумнеўныя ў эстэтычным плане інсталяцыі

Make Homel green again

Вярнуць сапраўдныя дрэвы на вуліцы Гомеля можна. Але гэта вымагае комплекснага і планамернага падыходу з боку гарадскіх уладаў. Неабходна ўлічваць кліматычныя змены і ўзровень нагрузкі на расліны на кожнай асобнай вуліцы і ўчастку пры выбары віда дрэваў. Адной з частых прычынаў аслаблення раслін было і вялікае выкарыстанне соляў для пасыпкі тратуараў і дарог узімку. Урбаністы і лекары ўжо даўно раяць адмовіцца ад гэтага падыхода. Вядома, што ў той жа Фінляндыі ці Эстоніі для барацьбы з лёдам і снегам на пешаходных сцяжынках выкарыстоўваюць гранітную крошку, якую потым збіраюць па вясне і выкарыстоўваюць зноўку.

114.jpgУ спякотнае лета ў цэнтры Гомеля практычна няма магчымасці схавацца ад сонца ў ценю дрэваў

Сённяшні падыход прыводзіць да бяздумнага марнавання гарадскога бюджэту, узнікнення вялікай колькасці «фэйкавых» зялёных вуліц і насаджэнняў, што ніяк не палепшае камфортнасць знаходжання ў горадзе для яго жыхароў і гасцей. Пры гэтым з пункту гледжання статыстыкі азеляненне Гомеля часта выглядае няблага, але дасягаецца гэта пасадкай на суботніках вялікай колькасці новых дрэваў на ўскраінах і ў парках, якія і так маюць багата раслінаў.

Застаецца спадзявацца, што калі-небудзь разумны падыход у развіцці горада зноў стане прыярытэтам і Гомель верне сабе сапраўдны статус зялёнага горада.

Юліян Доўгабародаў, «Штодзень»

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Замежжа Гісторыя

У Германіі 101-гадовы былы ахоўнік канцлагеру атрымаў турэмны тэрмін

Суд у нямецкім Нойрупіне вынес прысуд 101-гадоваму былому ахоўніку канцэнтрацыйнага лагеру Заксэнхаўзен. Мужчыну засудзілі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Былы дэпутат Вярхоўнага Савета, стваральнік газеты «Пагоня» Мікола Маркевіч сустракае юбілей за кратамі

21 чэрвеня Маркевіча затрымалі на працоўным месцы ў Гродне, потым прысудзілі 10 сутак адміністрацыйнага арышту...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

«Мы заўжды пачыналі з «жы-»... Верш ад Насты Кудасавы

Беларуская паэтка Наста Кудасава на сваёй старонцы ў Фэйсбук апублікавала кранальны верш пра мову. Як ні пераключай...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У часопісе «Вясёлка» змяніўся галоўны рэдактар, які працаваў з 1978 года

У дзяржаўнага літаратурна-мастацкага выдання для малодшых школьнікаў — часопіса «Вясёлка» ўпершыню за некалькі...

Апошнія навіны

    Грамадства Замежжа Гісторыя
    У Германіі 101-гадовы былы ахоўнік канцлагеру атрымаў турэмны тэрмін
    Грамадства
    Былы дэпутат Вярхоўнага Савета, стваральнік газеты «Пагоня» Мікола Маркевіч сустракае юбілей за кратамі
    Грамадства Літаратура
    «Мы заўжды пачыналі з «жы-»... Верш ад Насты Кудасавы
    Грамадства
    У часопісе «Вясёлка» змяніўся галоўны рэдактар, які працаваў з 1978 года
    Культура Беларуская мова
    Павел Севярынец за кратамі стварыў віктарыну на 330 пытанняў
    Грамадства
    Як адвесці вайну ад Беларусі?
    Грамадства
    Прайшоў год пасля затрымання эксперткі Таццяны Кузінай. Сутнасць абвінавачванняў дагэтуль невядомая
    Культура Грамадства
    Цэнтр новых ідэй аб’яўляе набор на курс Belarus Urban Fellowship
    Грамадства Гісторыя
    У Крэўскім замку знайшлі тунэль XIV стагоддзя. Чым карысная гэтая знаходка?
    Грамадства Вандруем разам
    Мар­шрут па Ку­па­ла­вым краі
    Грамадства
    Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
    Культура Грамадства Музыка Беларусы свету
    «Всё, что было, разделилось на до и после». Гурт «Би-2» выпусціў антываенны кліп на песню «Калыханка»
    Культура Літаратура Беларуская мова
    Бог беларускай паэзіі, які абудзіў краіну. Андрэй Хадановіч выпусціў новае відэа, прысвечанае Янку Купалу
    Спорт
    Галоўныя фаварыты Кубка Беларусі пацвердзілі свой статус
    Грамадства Гісторыя
    20 страчаных помнікаў архітэктуры Беларусі (з ілюстрацыямі!)

Афіша

  • 29.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Уладзімера Арлова «Стагоддзе змагання. Ад Агінскага да Багушэвіча» ў Варшаве

  • 29.06 — 24.07Выстава Марка Шагала ў Варшаве
  • 29.06 — 30.06Творы Руфіны Базловай на выставе «The Medium is the Message: Flags and Banners» у ЗША
  • 29.06 — 30.07Выстава «Янка Купала і Якуб Колас. Досціпы ад класікаў» у Мінску
  • 29.06 — 30.06Выстава маляванак па матывах твораў Марка Шагала ў Мінску
  • 29.06 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 29.06 — 30.06Выстава разьбяра па дрэве Барыса Васількова ў Гомелі
  • 29.06 — 10.08Спаборніцтва па спартыўным арыентаванні Street-O ў Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Дзейнічай як ЕГУ»: студэнтка ЕГУ абвесціла сухую галадоўку ля ўваходу ва ўніверсітэт
    • Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: ТОП-5 беларускіх трэкаў ад Сяргея Башлыкевіча
    • Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
    • Здзек з Васіля Быкава
    • «Всё, что было, разделилось на до и после». Гурт «Би-2» выпусціў антываенны кліп на песню «Калыханка»
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM