Jagermeister music awards – што такое і чым цікавае?

24.10.2017 Музыка

На жаль, на дадзены момант у Беларусі не існуе сапраўды маштабнай незалежнай музычнай прэміі. Усё, што ёсць, – даволі лакальнае і вузкае. Дык куды ісці нашым гуртам? І вось тут усплыла цікавая прэмія – Jagermeister music awards. Што за яна і чым яна можа быць цікавай беларусам? Чытайце далей! 

Jagermeister music awards – прэмія ў незалежнай музыцы, якая аб’ядноўвае амаль усе няпоп-жанры: ад хіп-хопу да року і саўнд-дызайну. Першыя тры гады яна называлася Jagermeister indie awards, мела крыху іншую спецыфіку і праводзілася выключна ў Расіі. Цяпер жа, ужо ў выглядзе Jagermeister music awards, прэмія распаўсюджваецца на 4 краіны:

Беларусь, Казахстан, Украіну і Расію.

Сама прэмія мае дзве асноўныя часткі: першая – за дасягненні года, а другая – для маладых і цікавых выканаўцаў. У Jagermeister music awards усяго 10 намінацый плюс некалькі прызоў для пераможцаў «Young blood».

Прызы таксама ёсць. Збольшага гэта сертыфікаты на закуп музычнага абсталявання. Гран-пры Young blood – здымка прафесійнага кліпа. Але гэта не адзіны прыз для маладых. У кожнай краіне будзе асобнае галасаванне слухачоў, пераможцы якіх атрымаюць сертыфікаты на 100 000 расійскіх рублёў для набыцця музычнага абсталявання. То бок яшчэ дадатковыя 4 пераможцы.

Вельмі цікавы спецпрыз ад самога Jagermeister – арганізацыя канцэртнага тура. Наўрад ці амбітны гурт ад такога адмовіцца.

Калі казаць пра даты, то ў асноўнага конкурсу і Young blood яны крыху адрозніваюцца. Асноўная частка фармавала шорт-лісты да 19 кастрычніка. У журы час да 3 лістапада на галасаванне. Другая ж частка прымала заяўкі да 9 кастрычніка, але паралельна ішло анлайн-галасаванне, якое цягнулася да 17 кастрычніка. Потым жа складанне шорт-ліста і другі тур галасавання разам з журы. Само ўзнагароджанне адбудзецца 17 лістапада.

Дык чым гэта цікавае беларусам? А ўсё проста – маладыя выканаўцы могуць лёгка паспрабаваць свае сілы, а аматары музыкі – адкрыць для сябе нешта новенькае. І самае цікавае – сярод удзельнікаў конкурсу даволі шмат беларускамоўных гуртоў, сярод якіх у тым ліку музычны праект Šuma і нават «Петля Пристрастия»!

Цяпер ідзе другі, фінальны, тур Young Blood. Толькі ад вас залежыць, хто з нашых выканаўцаў зойме прызавыя месцы. Рэгістрацыя і галасаванне на сайце прэміі: agermusicawards.net.

А мы прадстаўляем вашай увазе беларускамоўныя і/ці вядомыя беларускія гурты. Будзьма буларусамі! Падтрымай нашых!

 

Петля Пристрастия – Груз

Šuma – Kupajlo

РЕСПУБЛИКА ПОЛИНА FEAT TOCAFOCA – Я пойму

Дрымон – Дым цыгарэт

TonqiXod – Песня пра Балота

 

Багдан Сакалоў