Схадзіў я на хвалёнага “Джокера” і хачу сказаць, што больш прэтэнцыёзнай і пустой лухты я не глядзеў даўно :)
Калі вам падабаецца жудасная цягнучка, буйныя планы на заячую вусну і няголеныя падмышкі Хаакіна Фенікса, цыгарэтны дым у 83% кадраў, то канешне ідзіце і не пашкадуеце. Як па мне, для расказа гэтай гісторыі хапіла б і паўгадзіны экраннага часу. Ідэя аб тым, што абыякавае грамадства выхавала ў сваім калектыве бабу ягу, канешне, злабадзённая, але падаецца тут з такім патасам і завываніямі, што сківіцы зводзіць. Усе прыёмы ўздзеяння на гледача шыты белымі ніткамі і лёгка прадказваюцца, і галоўную ролю у гэтым грае музыка, яна ў фільме цудоўная, але вельмі назойлівая, менавіта музыка ў большасці момантаў падказвае гледачу якую эмоцыю трэба зараз праявіць: тут баяцца, а тут суперажываць. Хвалёная акторская гульня Фенікса, якую хвалілі ўсе і за якую ён хутчэй за ўсё возьме оскар, падалася мне занадта прэснай і ў большай часцы сцэнаў наігранай: хадзіць увесь фільм з поснай мінай і ржаць без прычыны па-моему да геніяльнасці тут далёка (Хіт, ты ўсё яшчэ лепшы Джокер). У фільма ёсць атмасфера, але яна падаецца вельмі буйнымі і прымітыўнымі мазкамі: вось вам засранае метро, вось іржавы аўтобус, вось развальваючыся дом - тыповы Нью-Ёрк з фільма “Таксіст”. З адсылкамі ў “Джокера” таксама ўсё добра - тут шмат таго ж “Таксіста”, ёсць амажы на “Цёмнага рыцара” Нолана і “Бэтмана супраць супермэна” Снайдэра. Канцовачка магла б усё выправіць, калі б дакладна такую ж канцоўку я б не бачыў ужо ў коміксе пра Дэдпула “Вайна Ўэйда”.
