25 траўня Яраш Малішэўскі і Аксана Спрынчан выступілі ў дзіцячай бібліятэцы № 3 Мінска ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”.
Дзетак у бібліятэцы не было, затое было шмат дарослых, якія цікавяцца дзіцячай кнігай. Гэта і зразумела, бо ў бібліятэцы праходзіла міжнародная канферэнцыя “Чытанне і дзеці: дыяпазон бібліятэчных ідэй і магчымасцяў”.
Аксана і Яраш не толькі чыталі вершы, гралі і спявалі, але і падзяліліся досведам на тэму “Чытанне і дзеці: дыяпазон сямейных ідэй і магчымасцяў”. Творцы выступалі і з дарослымі творамі, і дзіцячымі. Ім удалося дарослых бібліятэкарак пераўтварыць у захопленых дзяцей. Госці з іншых краін былі ўражаныя не толькі выступам, але і кампаніяй “Будзьма беларусамі!”, якая падтрымлівае беларускую культуру.
Тэгі: Мінск