• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
20.10.2014 | Беларуская мова

“Калі мы не можам размаўляць на сваёй мове, дык хай хоць дзеці вывучаць”

У Мінску з’явіліся новыя курсы беларускай мовы для самых маленькіх — “Цэнтр славянскіх моў і культур” склаў адмысловую праграму для тых, хто хоча вывучыць беларускую мову ледзь не з нуля. “Будзьма” паразмаўляла з дырэктаркай цэнтра Ірынай Зімневай пра праграму курсаў і самыя распаўсюджаныя памылкі маўлення.

— Як з’явілася ідэя стварыць дзіцячыя курсы?

— Ідэя ўзнікла выпадкова падчас сямейнай вячэры. Размаўлялі з мужам пра ўсім вядомыя праблемы з беларускай мовай. Паколькі мы скончылі беларускае аддзяленне філфака БДУ, то нас гэта непасрэдна датычыла і вельмі хвалявала. У той жа вечар і вырашылі, што трэба стварыць курсы для дзетак, дзе беларускай мове вучылі б весела і цікава, а не так, як, на жаль, вучаць у школе. Адразу ж прыйшла думка і пра спецыяльны падручнік для маленькіх беларусаў з малюнкамі і цікавымі заданнямі.

— На які ўзрост разлічаныя курсы?

— На дзетак ад 5,5 да 12 гадоў. Існуюць дзве групы: 5,5 — 8,5 гадоў і 9 — 12 гадоў.

— Наколькі папулярныя заняткі, хто звычайна да вас звяртаецца?

— Курсы толькі набіраюць папулярнасць, цяпер у нас займаецца больш чым 20 дзетак. Звяртаюцца бацькі, якія хацелі б, каб дзеці хаця б на мінімальным узроўні валодалі моваю і маглі адказваць на элементарныя пытанні па-беларуску. Некаторыя хвалююцца за паступленне дзіцяці ў гімназію, дзе трэба пісаць дыктоўку, і таксама прыводзяць сваіх дзетак. Хтосьці кажа, што калі мы не можам размаўляць на сваёй мове, дык хай хоць дзеці вывучаць.

— Раскажыце, калі ласка пра праграму курсаў.

— Курс прадугледжвае 30 урокаў-крокаў, над якімі цяпер вядзецца праца. Да кожнай лекцыі мы друкуем новы крок у выглядзе кніжачкі. У падручніку разглядаюцца лексічныя тэмы, да іх ідзе слоўнічак і практыкаванні на засваенне лексікі. Другая палова лекцыі —граматычныя асаблівасці: так званыя “практыкаванні праз гулянне”. Шэраг “крокаў” прысвечаны культуры і гісторыі Беларусі, яе героям і г.д.

Заняткі цягнуцца 2 гадзіны 15 хвілін, даволі доўга для дзяцей, таму мы разбілі іх на 3 часткі па 35 хвілін і два перапынкі. Першая частка — размоўная, другая — граматычная, трэцяя — забаўляльная (развучваем песенькі, вершыкі, гуляем і г.д.).

— Каго вы запрасілі ў якасці выкладчыкаў?

— Нашы выкладчыкі — выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ. Маладыя, вясёлыя, апантаныя, з вопытам працы ў школе.

— Якія лексічныя тэмы ўвайшлі ў курс?

— У курс увайшлі такія лексічныя тэмы як “Мая сям’я”, “Мае захапленні”, “У горадзе і ў вёсцы”, “У лесе”, “Мой пакой”, “Садавіна і гародніна”, “Надвор’е” і шмат іншых.

— Вы кажаце, што ў курс таксама “ўваходзяць” памылкі маўлення. З якімі з іх вы сустракаецеся найчасцей, якія моманты самыя праблемныя?

— Складана адказаць на пытанне, бо да нас прыходзяць дзеці, якія ведаюць літаральна толькі “добры дзень” і “дзякуй”, адзінкі могуць успомніць “прыпынак” ці “крыўда” (не ведаю, адкуль, але мы тады шчаслівыя і вельмі здзіўленыя), таму для іх усё новае, усё складанае. Мы нават не ведалі, што ўсё настолькі кепска і сумна з беларускай мовай. Пісаць дзеці яшчэ могуць, збольшага з мінімумам памылак, а вось размаўляць… Таму на дадзены момант мы вучымся гаварыць, збіраем мінімальную лексічную базу, каб праз пэўны час здолець сказаць хоць пару сказаў на роднай мове.

— Бадай што галоўнае пытанне: як вас знайсці?

— Знайсці нас можна ля ст.м. “Маскоўская”, вул. Валгаградская, 2а (2 паверх, “Цэнтр славянскіх моў і культур”).

Юрась Ускоў

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

«На беразе Волі». Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча

«Гэтым разам не выбранае, а менавіта новае!», — падзяліўся навіной у сацсетках вядомы беларускі паэт Андрэй...

valiancina_shauchenka
Літаратура

«Адплывае спакойнае неба...» Памерла паэтка Надзея Артымовіч

У Бельску Падляшскім пасля працяглай хваробы на 77-м годзе жыцця памерла Надзея Артымовіч. Яе называлі паэткай...

valiancina_shauchenka
Музыка

«Тэкст напісаўся разам са слязьмі па спачылым». Андрусь Такінданг распавёў пра песню памяці Міраслава Лазоўскага

Напрыканцы верасня беларускі музыка Андрусь Такінданг прэзентаваў кліп на сваю новую песню «Шэры камень». Гэты твор...

valiancina_shauchenka
Культура

Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пройдзе ў Варшаве на гэтых выходных

На працягу чатырох дзён, з 6 па 9 кастрычніка, у Варшаве адбудзецца фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA. Гэта...

Апошнія навіны

    Літаратура
    «На беразе Волі». Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча
    Літаратура
    «Адплывае спакойнае неба...» Памерла паэтка Надзея Артымовіч
    Музыка
    «Тэкст напісаўся разам са слязьмі па спачылым». Андрусь Такінданг распавёў пра песню памяці Міраслава Лазоўскага
    Культура
    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пройдзе ў Варшаве на гэтых выходных
    Культура
    «Чаму вы выйшлі з дому?» Хадановіч разважае пра паэзію пратэсту і салідарнасці
    Гісторыя
    Голда Мэір: «У мамы была звычка заяўляць, што ў Мілуокі ўсё горш, чым у Пінску»
    Грамадства
    У пошуках літвінізму. У Сейме Літвы абмеркавалі уплыў літвінізму на адносіны паміж беларусамі і літоўцамі
    Культура
    «Берлінскі сшытак»: загадкавы спеўнік бабулі Кацярыны Ваданосавай
    Грамадства
    Генпракуратура распачала крымінальныя справы супраць Рады БНР
    Мастацтва
    «Ніці супраціўлення»: адкрыццё выставы Руфіны Базловай адбудзецца ў Чэхіі
    64-гадовая беларуска падняла БЧБ-сцяг над адной з найвышэйшых гор свету
    Кіно
    Фільм «Зялёная мяжа»: што хацела паказаць Агнешка Холанд і што атрымалася
    Музыка
    Наста Хмель: Робім Беларусь у выгнанні, каб не знікнуць у чужым краі
    Забавы
    Гульня: Знайдзі аднолькавыя вокладкі
    Грамадства
    На якой мове мусіць размаўляць лагапед з беларускамоўнымі дзецьмі? Іна Кулей аб працы беларускамоўнага лагапеда

Афіша

  • 04.10

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Музейная імпрэза «Посцілка: прастора натхнення» ў Гомелі

  • 04.10 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 04.10 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 04.10 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску
  • 04.10 — 08.10Фестываль незалежнай беларускай культуры ва Уроцлаве
  • 04.10 — 17.11Выстава Руфіны Базловай у Чыкага
  • 04.10ПАДЗЕЯ ДНЯ: Музейная імпрэза «Посцілка: прастора натхнення» ў Гомелі
  • 05.10 — 09.11LAZARET. Персанальная выстава Цемры ў Празе

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    • «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • Параза ці перамога? Першы мір Вялікага Княства Літоўскага
    • «Будуць беларусы — будзе беларуская кніга». У Батумі стартаваў фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova-2023
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип