• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
28.05.2022 | Грамадства Тэатр

Калі яны – беларусы. Тэатразнаўца Дзімітрый Ермаловіч-Дашчынскі пра спектакль «1.8 M»

Прэм’ера спектакля «1.8 M» адбылася напрыканцы 2021 года у варшаўскім Новым тэатры (Nowy Teatr). Тады ён пакінуў пачуццё, што ўсе мы застылі ў моманце, што мы яшчэ ў 2020 годзе. Сёння ж «1.8 M» успрымаецца як гістарычны дакумент. Што мы можам у ім пабачыць, піша для @by_culture тэатразнаўца Дзмітрый Ермаловіч-Дашчынскі.


83.jpg Фота: Аляксандра Кананчэнка

«1.8 M» — назву дакументальнаму спектаклю пра нас і нашу Радзіму дала фактычная колькасць квадратных метраў, адведзеных чалавеку ў перапоўненых беларускіх турмах. Рэжысёрам выступіў Іван Вырыпаеў, а выканаўчымi прадзюсеркамі — Марына Дашук і Іна Кавалёнак. Спектакль на беларускай і рускай мовах з англійскімі субтытрамі і польскім інфармацыйным каментаром у выкананні Барташа Белені і Эвеліны Панкоўскай.

Артысты выконваюць свае эпізоды, з якіх складаецца сцэнічны твор, у светлавым квадраце на планшэце сцэны памерам, вынесеным у загаловак. У спектаклі як уверцюра і фінал гучаць беларускія народныя песні «Ой, пайду я дарогаю...» і «Благаславі, маці, вясну сустракаці...». У гэтым чытаюцца ментальныя вобразы бяздольнасці, гістарычнага шляху, бясконцай надзеі. Калі ў сцэнах ансамблевага выканання вакальных нумароў у квадраце свету аказваюцца ўсе артысты разам, гэта ўспрымаецца як вобраз Беларусі ў яе дзяржаўных межах — фактычна сёння беларуская культура трансгранічная.

84.jpg
Фота: Аляксандра Кананчэнка

Праекцыі, дзе вочы беларусаў хавае чырвоная паласа (у гэтым ёсць неабходная ананімнасць і вобраз нацыянальнага сцяга), транслююцца на заднік з гарызантальных палос, што дае ім вонкавую аб’ёмнасць (відэамастак — Сяргей Шабохін). Сцэнаграфічнае рашэнне асацыюецца з ралетамі ў «казённых дамах» — школах, падатковых, судах, кожны з якіх —— свайго роду разнавіднасць турмы (мастачка-пастаноўшчыца — Караліна Брамовіч).

Іван Вырыпаеў знаходзіць для спектакля рэалістычную дакументальна-драматычную форму, але кожны артыст прапануе сваё сцэнічнае існаванне і самастойны малюнак ролі.

85.jpg
Фота: Аляксандра Кананчэнка

«Ці могуць незнаёмыя людзі быць сябрамі? Могуць! Калі яны — беларусы!» — словамі Вітольда Ашурка гаворыць са сцэны «купалавец» Алег Гарбуз, які працуе ў манеры літаратурнага тэатра. Але ў яго ўзвышаным выкананні па-мастацку таленавітыя лісты Вітольда набываюць гучанне праграмнага нацыянальнага маніфеста — як «Дудка беларуская» Францішка Багушэвіча.

Пранізлівая і эмацыйная ў ролі Жэні К. Паліна Дабравольская раскрывае вобраз гераіні ў тым ліку з дапамогай пластычнага малюнка. Дзяўчына ўсведамляе, што пасля вызвалення з-за кратаў свет дзеліцца на дзве часткі — на тую, у якой ты, і тую, у якой засталіся твае паплечніцы і сукамерніцы...

Павел Гарадніцкі ў ролі Васіля Д. у большай ступені грае ў манеры дакументальнага тэатра. Яго сцэнічнае апавяданне пра выпадак, калі арыштанты ў камеры паказвалі адзiн аднаму свае сінякі, фантазіруючы, на што падобныя іх абрысы, раскрывае прыняцце і аптымізм беларусаў, які мяжуе ў апісаным моманце з псіхалагічным мазахізмам і інфантыльнасцю.

Шматгранна адораны артыст Ігар Шугалееў у ролі Змітра існуе некалькі адхілена, нібыта іранічна распавядаючы пра кагосьці іншага, а не пра сябе. У гэтым вобразе ён — школьнік, сучасны і жывы хлопец-падлетак. Кантрасным і запамінальным у яго гісторыі становіцца момант, калі міліцыянты знаходзяць сярод рэчаў Змітра білет на рок-канцэрт у Нямеччыне, і тады аднойчы сярод іхняга зверства праяўляецца нешта чалавечае.

86.jpgФота: Аляксандра Кананчэнка

Роля Галіны Д. — наймацнейшая і надзвычай яркая акцёрская праца ў спектаклі, вырашаная ў ключы драматычнага тэатра псіхалагічнага рэалізму. Яе прататыпам стала Вольга Гопта, маці Дзмітрыя — палітвязня з асаблівасцямі ментальнага здароўя. Гэты эпізод пакідае незабыўнае ўражанне размовы з самой гераіняй, яе фізічнай прысутнасці на сцэне, і надае спектаклю сэнсавай ёмiстасцi, раскрываючы праблемы інклюзіі і медыцынскай экспертызы ў Беларусі.

Прататыпам Любові К. стала Юлія Чарняўская, якая па праве карыстаецца маральным аўтарытэтам сярод беларусаў. Артыстка Валянціна Сізаненка перадае яе вобраз праз шчыры, кранальны і вельмі асабісты для гераіні маналог. Хацелася б адзначыць адну хутчэй за ўсё неўсвядомленую але асацыятыўна моцную дэталь: акторка адзетая ў барвовую сукенку і светла-шэры, «жамчужны» пінжак — гэтае спалучэнне колераў было даспадобы Раісе Гарбачовай, якая стала сімвалам дэмакратычных пераўтварэнняў у савецкім грамадстве.

Для візуальнага рашэння спектакля абранай формы вялікае значэнне мае касцюм (мастачка — Марыя Дуда), што павінен спрыяць стварэнню сацыяльна-псіхалагічнага партрэта героя. Аднак не заўсёды вобразы можна назваць удалымі. Часам касцюмы занадта нейтральныя, як для роляў Васіля Д. (Павел Гарадніцкі) і Галіны Д., а часам яны ўступаюць у адкрыты дысананс з гісторыямі герояў: прадстаўніцы «пакалення Z» Жэня К. (Паліна Дабравольская) і Віка Б. (Паліна Чабатарова) адзетыя як у 1990-я гады, у тым ліку ў рэйв-стылі, а каларытны народны вобраз Вольгі Ярафееўны чамусьці павінен раскрываць летні ансамбль з фатаграфічным рэтра-прынтам.

7.jpg
Алег Гарбуз

Выключнай рысай спектакля «1.8 M» з’яўляецца пэўнасць яго адрасата — і гэта не беларусы, а гледачы ва ўсім свеце. Ці патрэбен ён сёння, ці цікавы? Капрадукцыя Фонда крэатыўнай прасторы «WEDA projekt» з «Новым тэатрам», беларускімі і расійскімі тэатральнымі творцамі неабходная i доўгi час будзе актуальнай, бо апавядае пра выбар народам дэмакратычнага шляху і яго высокі кошт, супрацьстаіць сацыяльным фобіям, высвятляе перадумовы сучаснай вайны ў Еўропе.

Бліжэйшы паказ:

29 траўня 2022

21.30

Беласток

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура Беларуская мова

Павел Севярынец за кратамі стварыў віктарыну на 330 пытанняў

Павел Севярынец стварыў хрысціянскую віктарыну. Павел складаў віктарыну каля двух год, седзячы на Валадарцы, у Магілёве...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Як адвесці вайну ад Беларусі?

Нягледзячы на тое, што на тэрыторыі нашай краіны не адбываюцца ваенныя дзеянні, Беларусь, можна сказаць, апынулася...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Прайшоў год пасля затрымання эксперткі Таццяны Кузінай. Сутнасць абвінавачванняў дагэтуль невядомая

Сёння год, як у турме знаходзіцца палітолаг, даследчыца, адна з заснавальніц праекта SYMPA (Школа маладых менеджараў...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Цэнтр новых ідэй аб’яўляе набор на курс Belarus Urban Fellowship

Цэнтр новых ідэй аб’яўляе набор на Belarus Urban Fellowship 2022 Што такое Belarus Urban Fellowship? Гэта курс анлайн-навучання...

Апошнія навіны

    Культура Беларуская мова
    Павел Севярынец за кратамі стварыў віктарыну на 330 пытанняў
    Грамадства
    Як адвесці вайну ад Беларусі?
    Грамадства
    Прайшоў год пасля затрымання эксперткі Таццяны Кузінай. Сутнасць абвінавачванняў дагэтуль невядомая
    Культура Грамадства
    Цэнтр новых ідэй аб’яўляе набор на курс Belarus Urban Fellowship
    Грамадства Гісторыя
    У Крэўскім замку знайшлі тунэль XIV стагоддзя. Чым карысная гэтая знаходка?
    Грамадства Вандруем разам
    Мар­шрут па Ку­па­ла­вым краі
    Грамадства
    Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
    Культура Грамадства Музыка Беларусы свету
    «Всё, что было, разделилось на до и после». Гурт «Би-2» выпусціў антываенны кліп на песню «Калыханка»
    Культура Літаратура Беларуская мова
    Бог беларускай паэзіі, які абудзіў краіну. Андрэй Хадановіч выпусціў новае відэа, прысвечанае Янку Купалу
    Спорт
    Галоўныя фаварыты Кубка Беларусі пацвердзілі свой статус
    Грамадства Гісторыя
    20 страчаных помнікаў архітэктуры Беларусі (з ілюстрацыямі!)
    Грамадства
    Звольнілі дырэктара бібліятэкі Акадэміі навук Аляксандра Грушу
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя
    Як і чаму ўзніклі першыя дзяржавы беларусаў. 11-ы выпуск «Гісторыі за 5 хвілін»
    Культура Грамадства
    Паміж судом і «Славянскім базарам»: куды і навошта коціцца афіцыйная культура
    Культура Літаратура
    «Вялікае наша гора»

Афіша

  • 29.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Уладзімера Арлова «Стагоддзе змагання. Ад Агінскага да Багушэвіча» ў Варшаве

  • 28.06 — 24.07Выстава Марка Шагала ў Варшаве
  • 28.06 — 30.06Творы Руфіны Базловай на выставе «The Medium is the Message: Flags and Banners» у ЗША
  • 28.06 — 30.07Выстава «Янка Купала і Якуб Колас. Досціпы ад класікаў» у Мінску
  • 28.06 — 30.06Выстава маляванак па матывах твораў Марка Шагала ў Мінску
  • 28.06 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 28.06 — 30.06Выстава разьбяра па дрэве Барыса Васількова ў Гомелі
  • 28.06 — 10.08Спаборніцтва па спартыўным арыентаванні Street-O ў Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Дзейнічай як ЕГУ»: студэнтка ЕГУ абвесціла сухую галадоўку ля ўваходу ва ўніверсітэт
    • «Беларускі пісьменнік Васіль Быкаў уварваўся ва Украіну ў складзе расійскага войска?..» Адкрыты ліст Уладзіміра Някляева міністру адукацыі і навукі Украіны
    • Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: ТОП-5 беларускіх трэкаў ад Сяргея Башлыкевіча
    • Здзек з Васіля Быкава
    • Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM