Каляндар. 15 лістапада

14.11.2009 Каляндар

heyshtar

1897: Памёр Якуб Гейштар, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863 году на Беларусі. Гейштар узначальваў “белых“ і спрачаўся з кіраўніком “чырвоных“ Каліноўскім, які выступаў за сялянскую рэвалюцыю.

kalinouski_jusaf

1907: Памёр Юзаф Каліноўскі, блізкі паплечнік Кастуся Каліноўскага.

henryk_sienkiewicz

1916: Памёр Генрык Сянкевіч, польскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі (нар. 5.5.1846).

1925: У эфір выйшаў Першы Нацыянальны канал Беларускага радыё.

1955: Нарадзіўся Сяргей Войчанка, беларускі мастак і дызайнер (пам. 9.12.2004).

1982: У Маскве адбываецца пахаванне Леаніда Брэжнева.

2002: Заснаваны Беларускі культурна-асветніцкі цэнтр у Познані.