• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Сармат
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
17.12.2021 |

Каляндар. 17 снежня адзначаецца дзень беларускага кіно

17 снежня 1924 года прынята рашэнне Ураду БССР аб арганізацыі ўласнай кінавытворчасці і стварэнні для гэтага адмысловай арганізацыі «Белдзяржкіно». З таго часу 17 снежня адзначаецца як Дзень беларускага кіно.


1784e0_2.jpg

На першым этапе здымаліся збольшага хранікальныя і навукова-папулярныя фільмы. У 1928 годзе «Белдзяржкіно» арганізавала беларускую кінастудыю мастацкіх фільмаў «Савецкая Беларусь», якая за адсутнасцю тэхнічнай базы была часова размешчаная ў Ленінградзе. У 1939 годзе кінастудыя пераехала ў Мінск. Назву «Беларусьфільм» кінастудыя атрымала ў 1946 годзе.

У 1926 годзе на кінастудыі рэжысёрам Юрыем Тарычам быў зняты першы беларускі мастацкі фільм «Лясная быль» па аповесці Міхася Чарота «Свінапас». Прэм’ера адбылася 26 снежня 1926 года ў мінскім кінатэатры «Культура». У 1932 годзе на экраны выйшаў мастацкі фільм «Слава свету» — гэта быў першы гукавы мастацкі фільм вытворчасці беларускай кінастудыі і адзін з першых гукавых фільмаў у СССР. У міжваенны перыяд большасць фільмаў беларускай кінастудыі мела агітацыйна-прапагандысцкі характар і здымалася на рускай мове.

Вытворчасьць фільмаў была прыпыненая Другой сусветнай вайной, дзейнасць аднавілі толькі ў 1946 годзе. У пасляваенны перыяд студыю празвалі «Партызанфільм» з-за выхаду вялікай колькасці стужак пра барацьбу беларускіх партызан супраць нацысцкай акупацыі. У 1973 годзе пры кінастудыі «Беларусьфільм» была створана анімацыйная студыя. Першы мультфільм, зняты на кінастудыі — «Вася Буслік і яго сябры». На дадзены момант кінастудыя «Беларусьфільм» стварыла каля 600 стужак.

Чытайце яшчэ:

17 беларускіх фільмаў і серыялаў, якія хутка павінны з’явіцца на экране


Cімфонія раз’яднання. Як дзяржава за некалькі месяцаў дэвальвавала кінафестываль «Лістапад»


АМ, budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Мастацтва

«Цяпер часы прывату». Свежыя думкі Максіма Осіпава

Таго самага, у якога Гадзіла ванітуе агнём, а Адам з Евай вяртаюцца ў рай, узброеныя ПЗРК. І ўсё гэта ў форме...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Вольга Гарбунова: Гвалт дзяржавы не мог не адбіцца на сітуацыі з хатнім гвалтам

Усе вынікі працы з праблемай гвалту ў сям’і зведзеныя на нуль за апошнія тры гады. Улада хавае статыстыку,...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Адкрыта перадзамова на першую з трох кніг са знакамітай трылогіі «Уладар пярсцёнкаў» Толкіна

У выдавецтве «Янушкевіч» распачаўся перадпродаж ліцэнзаванага выдання «Брацтва пярсцёнка» — першай кнігі знакамітай...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Наша мова і наш сцяг у паўстанні 1830-га: раскрываем невядомыя старонкі

29 лістапада 1830-га ў Варшаве пачалося вызвольнае паўстанне — першае пасля падзей вайны 1812-га года. Што адбывалася...

Апошнія навіны

    Грамадства Мастацтва
    «Цяпер часы прывату». Свежыя думкі Максіма Осіпава
    Грамадства
    Вольга Гарбунова: Гвалт дзяржавы не мог не адбіцца на сітуацыі з хатнім гвалтам
    Грамадства Літаратура
    Адкрыта перадзамова на першую з трох кніг са знакамітай трылогіі «Уладар пярсцёнкаў» Толкіна
    Грамадства Гісторыя
    Наша мова і наш сцяг у паўстанні 1830-га: раскрываем невядомыя старонкі
    Гісторыя
    Місія ЮНРРА і Беларусь: дапамога краіне, заангажаванасць Якуба Коласа і афіцэра Беларускай краёвай абароны
    Дэкаланізацыя — гэта не тэарэтычны панятак для інтэлектуалаў, гэта рэальнасць, з якой трэба працаваць
    Гісторыя
    Войны князя Трайдэна і знішчэнне Наваградка
    Грамадства
    Памерла Крыстына Шманьда, праўнучка Францішка Багушэвіча
    Грамадства
    «Беларусь пачынаецца з цябе»: натхняльны сацыяльны ролік ад «Годна»
    Грамадства Літаратура
    «Згаладаўся па вершах»: Зміцер Вішнёў пра будучыя кнігі і лабараторыю творчасці
    Грамадства
    Беларусы замежжа паспелі выкупіць эскізы роспісаў Чырвонага касцёла
    Грамадства
    Як беларускія нячысцікі зіму зімавалі
    Грамадства Літаратура Асоба
    Ганна Кандрацюк: «Было адзінства — нягледзячы на ўсе муры і межы, мы былі адным народам. Я хацела гэта зафіксаваць, бо цяпер незразумела, як будзе далей»
    Грамадства Гісторыя
    Аброчныя капліцы Беларусі як сродак ад эпідэмій
    Культура Літаратура
    «Бура і націск» у беларускай літаратуры

Афіша

  • 29.11

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Спектакль «Мора Хрысціны» ў Варшаве

  • 29.11 — 21.01Выстава Руфіны Базловай «Ніткі супраціву» ў Кутна-Горы
  • 29.11 — 30.11Выстава падвойных дываноў у Гродне
  • 29.11 — 08.01Выстава «Два Паэты, два Сусветы...» у Мінску
  • 29.11 — 05.12«Мы носім свой Дом у сабе». «DOM.» — персанальная выстава Аляксандра Кот-Зайцава ў Варшаве
  • 29.11 — 13.01Фотавыстава Kanaplev&Leidik «Тата ў тэлефоне» ў Варшаве
  • 29.11 — 30.11Выстава Алены Хатэнка «Усё з’яўляецца чымсьці іншым» у Мінску
  • 29.11 — 15.12Выстава Яраслава Кірвеля «Kirvelizm» у Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Нічога нечаканага. Лявон Вольскі пра дазвол на ПМЖ за мяжой
    • Лявон Вольскі прэзентаваў «Эмігрантаў» у Вільні. Фотарэпартаж
    • Рэгіна Лавор: «Усё маё існаванне сканцэнтравалася на тым, каб яшчэ больш зберагчы, павялічыць і распаўсюдзіць нашу культуру»
    • Тэст: пазнай архітэктурны стыль храма па фотаздымку
    • «Пасля 2020 года беларусы сталі дарослымі». Стваральнік «Бульбамуві» пра айчыннае кіно, праблемы і выклікі часу
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип