Каляндар. 8 верасня

vorsa

Дзень Беларускай Вайсковай Славы, усталяваны на гонар перамогі ў бітве пад Воршай (1514 год).

Дзень міжнароднай салідарнасці журналістаў. Гэтую дату заснавала ў 1958 Міжнародная арганізацыя журналістаў у памяць аб сваім чэшскім калегу Юліусе Фучыку, закатаваным гітлераўцамі 8 верасьня 1943 года. Кожны год журналісцкая супольнасць усяго свету ўзгадвае яго неўміручыя словы перасцярогі: «Людзі, будзьце пільныя!»

1904: Нарадзіўся Афанасій (Антон Мартас), епіскап полацкі, дзеяч беларускага нацыянальнага руху, з 1944 у эміграцыі, гісторык царквы (пам. 3.11.1983)

jtyskievic

1873: Памёр Яўстафій Тышкевіч, беларускі археолаг, гісторык, этнограф і краязнавец (нар. 18.4.1814)